Вы тут

Ха­раст­во вес­на­вой му­зы­кі


Му­зыч­ны фес­ты­валь «Мін­ская вяс­на» ўпер­шы­ню ад­крыў дзве­ры для ама­та­раў кла­січ­най му­зы­кі ў 1984 го­дзе кан­цэр­там з тво­раў на­род­на­га ар­тыс­та Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь кам­па­зі­та­ра Ана­то­лія Ба­га­ты­ро­ва. Тра­ды­цый­на ў «Мін­скай вяс­не» возь­муць удзел вя­ду­чыя ка­лек­ты­вы кра­і­ны, а так­са­ма зор­кі ака­дэ­міч­най му­зы­кі, якія прад­ста­вяць твор­часць кам­па­зі­та­раў ад эпо­хі ба­ро­ка да су­час­нас­ці. Двац­цаць два кан­цэр­ты прой­дуць у Вя­лі­кай і Ма­лой за­лах Бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­най фі­лар­мо­ніі з 2 па 28 кра­са­ві­ка.

— Ня­гле­дзя­чы на тое, што ня­ма суб­сі­дый ні на «Бе­ла­рус­кую му­зыч­ную во­сень», ні на «Мін­скую вяс­ну», мы ўсё роў­на бу­дзем пра­во­дзіць гэ­тыя фес­ты­ва­лі, па­куль бу­дзе жыць фі­лар­мо­нія, — га­во­рыць мас­тац­кі кі­раў­нік Бел­дзярж­фі­лар­мо­ніі, за­слу­жа­ны ар­тыст Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь Юрый ГІЛЬ­ДЗЮК. — Та­му што гэ­та не толь­кі свя­та вяс­ны, а яшчэ і па­на­ван­ня кла­січ­най му­зы­кі. Мы прад­стаў­ля­ем твор­часць бе­ла­рус­кіх кам­па­зі­та­раў, вы­ка­наў­цаў, ад­кры­ва­ем но­выя ім­ёны, якія пад­час фес­ты­ва­ляў Ю. Баш­ме­та і У. Спі­ва­ко­ва пры­яз­джа­юць да нас ужо як гран­ды­ёз­ныя «зор­кі» су­свет­най кла­січ­най му­зы­кі.

Шмат ма­ла­дых му­зы­кан­таў вы­сту­піць і на сё­лет­няй «Мін­скай вяс­не»: фі­на­ліст­ка кон­кур­су для юных му­зы­кан­таў «Еў­ра­ба­чан­не-2012» Аляк­санд­ра Дзе­ні­се­ня (цым­ба­лы); лаў­рэ­ат між­на­род­ных кон­кур­саў Па­вел Шам­шу­ра (гі­та­ра), які скон­чыў Бе­ла­рус­кую ака­дэ­мію му­зы­кі і жы­ве ў Гер­ма­ніі; Кі­рыл Ро­дзін (ві­я­лан­чэль, Ра­сія), Ана Га­цэ­ва (фар­тэ­пі­я­на, Ма­ке­до­нія), Ваз­ген Вар­та­нян (фар­тэ­пі­я­на, Ра­сія) і мно­гія ін­шыя.

Асоб­ная пра­гра­ма пры­све­ча­на поль­скай куль­ту­ры. Дзяр­жаў­ны ака­дэ­міч­ны сім­фа­ніч­ны ар­кестр Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь да 20-год­дзя Ін­сты­ту­та Поль­ска­га прад­ста­віў пра­гра­му «Края­ві­ды поль­скай му­зы­кі». З на­го­ды юбі­лею ра­зам з ар­кест­рам вы­сту­па­юць вы­дат­ныя му­зы­кан­ты: ды­ры­жор Па­вел Кот­ля, (Поль­шча — Вя­лі­ка­бры­та­нія) і пі­я­ніст Га­юш Кэн­ска (Поль­шча). Пад кі­раў­ніц­твам га­лоў­на­га ды­ры­жо­ра сім­фа­ніч­на­га ар­кест­ра на­род­на­га ар­тыс­та Бе­ла­ру­сі Аляк­санд­ра Ані­сі­ма­ва 12 і 27 кра­са­ві­ка пра­гу­чыць па­пу­ляр­ная му­зы­ка Рах­ма­ні­на­ва, Эл­га­ра, Мо­цар­та, Чай­коў­ска­га, Двор­жа­ка. Са­ліс­ты — ву­чань Мсці­сла­ва Рас­тра­по­ві­ча фран­цуз­скі ві­я­лан­чэ­ліст Марк Дра­бін­скі і вя­до­мы сла­вен­скі клар­не­тыст Дарк Брлек.

— На­пя­рэ­дад­ні вя­лі­кай і ра­дас­най па­дзеі — чэм­пі­я­на­ту све­ту па ха­кеі — мы спа­дзя­ём­ся, што шмат­лі­кія за­меж­ныя гос­ці Мін­ска, у тым лі­ку і ра­сі­я­не, ста­нуць на­вед­ні­ка­мі на­шых кан­цэр­таў у фі­лар­мо­ніі, — ад­зна­чыў ма­эст­ра Аляк­сандр Ані­сі­маў

.

Са­праўд­най па­дзе­яй для пры­хіль­ні­каў кла­січ­на­га май­стэр­ства ста­не вы­ступ­лен­не 16 кра­са­ві­ка вір­ту­о­за ар­ган­най му­зы­кі з Гер­ма­ніі Іа­га­нэ­са Ге­фер­та. У пра­гра­ме — кла­сі­ка ар­ган­най му­зы­кі: тво­ры І.С.Ба­ха, Д.Букс­тэ­ху­дэ і С.Фран­ка. По­бач з імі — не­вя­до­мыя бе­ла­рус­кім ме­ла­ма­нам са­чы­нен­ні: Вя­лі­кая дра­ма­тыч­ная фан­та­зія Сі­гіз­мун­да фон Ней­ка­ма і дзе­вяць ва­ры­я­цый на тэ­му 24-га кап­ры­са Па­га­ні­ні для пе­да­лі со­ла Ге­ор­га Тал­бен-Бо­ла.

На Па­кут­ную пят­ні­цу Дзяр­жаў­ны ка­мер­ны хо­р Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь (мас­тац­кі кі­раў­нік — за­слу­жа­ная ар­тыст­ка Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь На­тал­ля Мі­хай­ла­ва) і ан­самб­ль «Ка­мер­ныя са­ліс­ты Мін­ска» пад кі­раў­ніц­твам Дзміт­рыя Зу­ба­ва (Санкт-Пе­цяр­бург) вы­ка­на­юць «Па­ку­ты па­вод­ле Іа­а­на» І.С.Ба­ха. Гэ­ты ма­ну­мен­таль­ны твор пра­гу­чыць у Мін­ску ўпер­шы­ню пас­ля 25-га­до­ва­га пе­ра­пын­ку.

Фар­тэ­пі­ян­ны ду­эт На­тал­ля Ко­та­ва — Ва­ле­рый Ба­ра­ві­коў ад­зна­чыць 15-га­до­вы юбі­лей су­мес­най твор­час­ці. Для ама­та­раў ка­мер­най му­зы­кі Мін­скі струн­ны квар­тэт і ан­самбль са­ліс­таў «Кла­сік-Аван­гард» пад­рых­та­ва­лі ці­ка­выя пра­гра­мы: цыкл «Усе са­на­ты Бет­хо­ве­на для скрып­кі і фар­тэ­пі­я­на», у якім пра­гу­чыць сла­ву­тая «Крэй­ца­ра­ва са­на­та» ў вы­ка­нан­ні за­слу­жа­на­га ар­тыс­та Ра­сіі Сця­па­на Яко­ві­ча (скрып­ка) і за­слу­жа­на­га ар­тыс­та Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь Юрыя Гіль­дзю­ка (фар­тэ­пі­я­на).

На­цы­я­наль­ны ака­дэ­міч­ны на­род­ны ар­кестр Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь імя І.Жы­но­ві­ча пад кі­раў­ніц­твам на­род­на­га ар­тыс­та Бе­ла­ру­сі Мі­ха­і­ла Ка­зін­ца за­про­сіць на но­вую пра­гра­му «Пес­ні Ула­дзі­мі­ра Му­ля­ві­на і Іга­ра Лу­чан­ка». Тво­ры найбуй­ней­шых май­строў пе­сен­на­га жан­ру вы­ка­на­юць ма­ла­дыя «зор­кі» бе­ла­рус­кай эст­ра­ды Пётр Ял­фі­маў і Ян Жан­чак.

Ад­мет­насць «вяс­ны» — кан­цэрт з на­го­ды 15-год­дзя эт­на-трыа «Тро­і­ца», ле­ген­дар­на­га гур­та, які за га­ды свай­го іс­на­ван­ня змя­ніў стаў­лен­не да бе­ла­рус­ка­га фальк­ло­ру, ад­крыў­шы ў ім амаль кас­міч­ныя фі­ла­соф­скія глы­бі­ні і зра­біў­шы яго не­ад'­ем­най част­кай су­час­най спад­чы­ны на­ро­даў све­ту.

У ме­жах «Мін­скай вяс­ны — 2014» па іні­цы­я­ты­ве вы­дат­на­га дзея­ча бе­ла­рус­кай вы­ка­наль­ніц­кай шко­лы Мі­ка­лая Ма­рэц­ка­га прой­дуць між­на­род­ныя дні ман­да­лін­на-гі­тар­най му­зы­кі Mandolіnіssіmo.

Іры­на АКУ­ЛО­ВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.