Вы тут

Вяс­на на па­лат­не


Вы­ста­ва леп­шых дзі­ця­чых ра­бот кон­кур­су «Ку­фэ­рак дзі­ця­чых ра­дас­цяў» пра­хо­дзіць у Мін­скай га­рад­ской ра­ту­шы. Па­доб­нае твор­чае спа­бор­ніц­тва ста­ла ўжо тра­ды­цый­ным і ажыц­цяў­ля­ец­ца ў ме­жах пра­гра­мы Бе­ла­рус­ка­га дзі­ця­ча­га фон­ду «Юныя та­лен­ты», якая да­па­ма­гае рэа­лі­за­ваць свае здоль­нас­ці тым, хто за­хап­ля­ец­ца спе­ва­мі і му­зы­кай, лі­та­ра­ту­рай і мас­тац­твам.

2На вы­ста­ве прад­стаў­ле­ны тво­ры з ке­ра­мі­кі, тэкс­ты­лю, рос­піс па дрэ­ве і шкле, кар­ці­ны з лям­цу, ляль­кі, вы­шыў­ка, кам­па­зі­цыі з са­лом­кі. Увесь гэ­ты пры­го­жы свет фан­та­зій вы­раб­ле­ны дзець­мі-сі­ро­та­мі і дзець­мі з аб­ме­жа­ва­ны­мі маг­чы­мас­ця­мі з роз­ных рэ­гі­ё­наў кра­і­ны. Дзі­ця­чы фонд уз­на­га­ро­дзіў пе­ра­мож­цаў каш­тоў­ны­мі па­да­рун­ка­мі і за­пра­сіў на­ве­даць у Мін­ску май­стар-кла­сы з удзе­лам во­пыт­ных пе­да­го­гаў у га­лі­не дэ­ка­ра­тыў­на-вы­яў­лен­ча­га мас­тац­тва, каб дзе­ці атры­ма­лі маг­чы­масць па­шы­рыць свае на­вы­кі і ўмен­ні.

Свят­ла­на БА­РЫ­СЕН­КА.

Фо­та Ма­ры­ны БЕ­ГУН­КО­ВАЙ.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.