Вы тут

«Маладосць» & «БрамаМар»: ёсць кантакт!


Лю­таў­скі ну­мар «Ма­ла­до­сці» — цал­кам ла­гіч­ны пас­ля «між­на­род­на­га вы­ха­ду» пра­цяг гіс­то­рыі пра тое, як мо­ла­дзе­вае лі­та­ра­тур­нае вы­дан­не мо­жа, раз­ві­ва­ю­чы­ся, пе­ра­ўва­саб­ляц­ца і, пе­ра­ўва­саб­ля­ю­чы­ся, за­ва­ёў­ваць но­выя пра­сто­ры. За­да­ча пры­свя­ціць цэ­лы ну­мар сту­дэнц­ка­му кон­кур­су «Бра­ма­Мар» — свое­саб­лі­вы challenge са­мім са­бе  — зда­ец­ца, мае ўжо сваё ра­шэн­не-вы­нік.

5-7

На пер­шых ста­рон­ках лю­таў­ска­га ну­ма­ра мож­на бу­дзе пра­чы­таць, на­вош­та яны па­трэб­ны ўво­гу­ле — лі­та­ра­тур­ныя кон­кур­сы роз­на­га кштал­ту, маш­та­баў і вар­тас­цяў. «Той, хто пры­кла­дае ру­ку да пя­ра, ня­хай па­раз­ва­жае, на які шлях ён хо­ча сту­піць і ў якім не­бяс­печ­ным кат­ле яму ка­лісь­ці прый­дзец­ца за­меш­ваць!» — па­пя­рэдж­ва­юць удзель­ні­кі «Апы­тан­кі». Пе­ра­гар­нуў­шы яе, не пра­мі­ні­це па­ці­ка­віц­ца, як, у пры­ват­нас­ці, ства­рыць лі­та­ра­тур­ны кон­курс ха­ця б сту­дэнц­ка­га ўзроў­ню. «Ка­лі ва­ша кан­цэп­цыя ад­мет­ная і ары­гі­наль­ная, вы не ма­е­це кан­ку­рэн­таў», — ад­зна­ча­юць ар­га­ні­за­та­ры «Бра­ма­Мар», спа­сы­ла­ю­чы­ся на... тры ска­ры­нач­кі хле­ба. «Усе­агуль­нае здзіў­лен­не вы­клі­кае сцвяр­джэн­не пра тое, што па­эт — гэ­та мыш­ка і нуль», — на­пі­са­на ў «Бра­ма­ма­рэ­зіі». Та­кія вось, між ін­шым, наз­вы ў ар­ты­ку­лаў. І каб жа гэ­та бы­ло адзі­нае, што здзі­віць чы­та­ча. У ну­ма­ры — не толь­кі кон­курс­ныя тво­ры ў шас­ці на­мі­на­цы­ях (про­за, паэ­зія, кры­ты­ка, пе­ра­клад, дра­ма­тур­гія, дзі­ця­чая лі­та­ра­ту­ра і дзве на­мі­на­цыі «Брам­Мар-юні» ў «Бя­роз­цы»), але і проць­ма па­рад і рэ­ка­мен­да­цый, на­пі­са­ных удзель­ні­ка­мі і ар­га­ні­за­та­ра­мі, сту­дэн­та­мі і вы­клад­чы­ка­мі. Чы­таць іх ча­сам ве­се­ла, мес­ца­мі ка­рыс­на, у цэ­лым — не­ве­ра­год­на ці­ка­ва. Пе­ра­мож­цам у на­мі­на­цыі «Паэ­зія» жу­ры пры­зна­ла ўдзель­ні­ка з імем Анд­русь Bezdar. Па­вод­ле мер­ка­ван­ня рэ­дак­цыі, леп­шы твор у на­мі­на­цыі «Про­за» да­сла­ла нам Ка­ся Глу­хоў­ская. Яе «Спеў ад­ной пер­лі­ны» дру­ку­ец­ца ў лю­таў­скай «Ма­ла­до­сці» без ска­ра­чэн­няў і ча­кае чы­та­ча ма­ла­до­га і ўдум­лі­ва­га. Шчас­лі­вы ён ці не вель­мі — пас­ля пра­чы­тан­ня тво­ра гэ­та бу­дзе ўжо не так важ­на, бо яго ге­ра­і­ня, па сло­вах аў­та­ркі, «ні­ко­лі і ні ў чым не ба­чыць не­па­праў­най тра­ге­дыі».

У ча­со­пі­се, які пад­па­рад­ку­ец­ца па­тра­ба­ван­ням су­час­нас­ці, зме­шча­ны, як і пла­на­вал­ася, не толь­кі тво­ры пе­ра­мож­цаў, але і леп­шае з «мар­ке­тын­га­ва­га» пунк­ту гле­джан­ня. А гэ­та зна­чыць, пра­па­но­вы за­да­во­ляць лю­бы густ.

Ся­рэд­ні ўзрост боль­шас­ці аў­та­раў тво­раў — да двац­ца­ці. «Двац­цат­кі не хо­піць на ран­дэ­ву — так, ка­вы па­піць і па­грэц­ца». Гэ­та ў Алі­сы Мі­ні­най, «Паэ­зія», трэ­цяе мес­ца. «У двац­цаць — ха­дзіць толь­кі па кра­ях сва­іх і чу­жых па­мы­лак», — пра­цяг­вае яна ж тэ­му двац­цат­кі. Да­зво­лім? «У двац­цаць — згу­біць і зноў ад­шу­каць свой аса­біс­ты вост­раў». Па­го­дзім­ся? Ка­лі так, то про­сім гар­таць «Ма­ла­досць» — леп­шыя ста­рон­кі з жыц­ця лі­та­ра­ту­ры.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.