Вы тут

Як мінчан перасялялі ў правінцыю


Дзе не­да­пра­цоў­ва­юць дзяр­жаў­ныя ор­га­ны — ару­ду­юць мах­ля­ры

У су­дзе Ле­нін­ска­га ра­ё­на г. Грод­на аб­вяс­ці­лі пры­га­вор па кры­мі­наль­най спра­ве так зва­ных «чор­ных ры­эл­та­раў». Апош­нія аказ­ва­лі «па­слу­гі» па пе­ра­ся­лен­ні жы­ха­роў бе­ла­рус­кай ста­лі­цы ў па­сё­лак Гез­га­лы, што на Дзят­лаў­шчы­не, а так­са­ма ў Чэр­вень і ад­ну з вё­сак гэ­та­га ра­ё­на. Іх дзе­ян­ні ква­лі­фі­ка­ва­ныя як мах­ляр­ства — з па­ка­ран­нем ад трох да пя­ці га­доў зня­во­лен­ня ў ка­ло­ніі ўзмоц­не­на­га і агуль­на­га рэ­жы­му з кан­фіс­ка­цы­яй ма­ё­мас­ці. Кроп­ка па­стаў­ле­на? Не, вар­та за­ду­мац­ца, ча­му гэ­тае «ры­эл­тар­ства» ста­ла маг­чы­мым.

4-10

«Цяж­ка? Да­па­мо­жам!»

Па­вод­ле ма­тэ­ры­я­лаў гэ­тай кры­мі­наль­най спра­вы, з ква­тэ­ра­мі ў ста­лі­цы раз­ві­та­лі­ся 9 ча­ла­век. У кож­на­га з іх свой жыц­цё­вы лёс, свая гіс­то­рыя зна­ём­ства з афе­рыс­та­мі, але ёсць і неш­та агуль­нае. Гэ­тыя лю­дзі, ма­ю­чы жыл­лё ў Мін­ску, па роз­ных пры­чы­нах не здо­ле­лі стаць яго са­праўд­ны­мі гас­па­да­ра­мі: праб­ле­мы з ал­ка­го­лем, не­пла­ця­жы за ка­му­наль­ныя па­слу­гі... Вось тут яны і трап­ля­лі «на во­ка» да асоб, якія вы­каз­ва­лі га­ра­чае жа­дан­не да­па­маг­чы гэ­тым лю­дзям у іх цяж­кім ма­тэ­ры­яль­ным ста­но­ві­шчы. Ня­ма маг­чы­мас­ці аплач­ваць пра­жы­ван­не ў Мін­ску? Дык мож­на ж, маў­ляў, на вы­гад­ных умо­вах пра­даць сваю ква­тэ­ру, а ўза­мен ку­піць жылп­ло­шчу ў Гез­га­лах. І жыць там, ма­ю­чы, да та­го ж, «на­вар» ад про­да­жу ста­ліч­най ква­тэ­ры.

Ста­нам, цэ­на­мі на рын­ку не­ру­хо­мас­ці, а так­са­ма зна­хо­джан­нем сва­іх «даб­ра­дзе­яў» у шта­це ры­эл­тар­ска­га агенц­тва ні­хто з пе­ра­ся­лен­цаў... не ці­ка­віў­ся. Вель­мі дзіў­на, бо спра­ва да­ты­чыц­ца зу­сім не «раз­ва­лін», а да­во­лі прэ­стыж­ных, да­ра­гіх ква­тэр у Мін­ску кош­там у дзя­сят­кі ты­сяч «зя­лё­ных». Але, як ака­за­ла­ся, і без афі­цый­на­га ры­эл­тар­ска­га ста­ту­су для мах­ля­роў зу­сім не праб­ле­ма аб­ла­по­шыць пэў­ны кан­тын­гент сва­іх «клі­ен­таў». Ма­ла та­го, што ім не па­ве­дам­ля­лі рэ­аль­ны кошт ква­тэр, якія пра­да­ва­лі­ся пас­ля ад'­ез­ду ра­ней­шых гас­па­да­роў з Мін­ска. Утой­ва­ла­ся і са­праўд­ная ца­на ква­тэр у пра­він­цыі, што на­бы­ва­лі­ся для іх уза­мен ста­ліч­ных. У вы­ні­ку пе­ра­ся­лен­цам да­ста­ва­лі­ся ка­пей­кі з вель­мі іс­тот­най роз­ні­цы па­між кош­там жыл­ля ў ста­лі­цы і глы­бін­цы, а «вярш­кі», вя­ліз­ныя гра­шо­выя су­мы, трап­ля­лі ў кі­шэ­ні афе­рыс­таў.

Пры гэ­тым мах­ля­ры спа­сы­ла­лі­ся на ней­кія аса­біс­тыя за­тра­ты, зроб­ле­ныя імі ў хо­дзе ква­тэр­ных ма­ні­пу­ля­цый, але, зноў жа, без да­ку­мен­таль­на­га па­цвяр­джэн­ня. Ха­ця, без­умоў­на, транс­парт­ныя вы­дат­кі бы­лі. Сва­іх клі­ен­таў, а дак­лад­ней, ах­вяр ва­зі­лі па на­та­ры­яль­ных кан­то­рах, вы­кан­ка­мах, дзе яны пад кант­ро­лем «ры­эл­та­раў» рас­піс­ва­лі­ся ў не­аб­ход­ных па­пе­рах, не аб­ця­жар­ва­ю­чы ся­бе іх уваж­лі­вым вы­ву­чэн­нем. Але што зна­чаць гро­шы на бен­зін ці са­ляр­ку ў па­раў­на­нні з «ды­ві­дэн­да­мі» ад гэ­тых здзе­лак?

Вось толь­кі не­ка­то­рыя фак­ты, вы­яў­ле­ныя след­ствам і па­цвер­джа­ныя су­дом.

Мінск — па­сё­лак — вёс­ка

Так мя­ня­ла­ся мес­ца жы­хар­ства ад­ной жан­чы­ны, якая ска­рыс­та­ла­ся па­слу­га­мі «ры­эл­та­ра» Юліі. У за­ле су­да апош­няя ні­я­кай сва­ёй ві­ны ў да­чы­нен­ні да яе і ін­шых пе­ра­ся­лен­цаў, якім «да­па­ма­га­ла», не пры­зна­ла. Маў­ляў, ма­ты­ва­цы­яй бы­лі вы­ключ­на гу­ма­ні­тар­ныя жа­дан­ні, каб па­са­дзей­ні­чаць лю­дзям, якія тра­пі­лі ў цяж­кае ма­тэ­ры­яль­нае ста­но­ві­шча. Але вось як гэ­та ад­бы­ва­ла­ся.

На той час мін­чан­ка М., пра­жы­ва­ючы ў ква­тэ­ры дзяр­жаў­на­га жыл­лё­ва­га фон­ду, ме­ла вя­ліз­ную за­па­зы­ча­насць па апла­це жыл­лё­ва-ка­му­наль­ных па­слуг. У та­кой сі­ту­а­цыі най­маль­ні­ка, які не вы­кон­вае свае аба­вя­за­цель­ствы, маг­лі пры­му­со­ва ад­ся­ліць у мен­шую жылп­ло­шчу. Ад­нак гэ­тую функ­цыю бя­руць на ся­бе не дзяр­жаў­ныя ор­га­ны, а ней­кая Юлія. Яна пе­ра­кон­вае не­пла­цель­шчы­цу аб­мя­няць яе ква­тэ­ру на ін­шую — ужо не ў Мін­ску, але з вы­пла­тай роз­ні­цы ў кош­це жыл­ля ў су­ме 15 ты­сяч до­ла­раў. Як пра­даць дзяр­жаў­ную ква­тэ­ру? Па да­га­во­ры з ра­ён­най ад­мі­ніст­ра­цы­яй Юлія ад імя М. аплач­вае пры­ва­ты­за­цыю яе ква­тэ­ры і кам­пен­суе за­па­зы­ча­насць па жыл­лё­ва-ка­му­наль­ных пла­ця­жах. А так­са­ма во­зіць М. па роз­ных уста­но­вах, дзе бра­лі­ся не­аб­ход­ныя для про­да­жу ква­тэ­ры да­вед­кі. Пас­ля ча­го з'яў­ля­ец­ца рэ­клам­ная аб'­ява аб яе про­да­жы, пры­чым па ца­не, ні­жэй­шай за ры­нач­ную. Ква­тэ­ру па­тэн­цы­яль­на­му па­куп­ні­ку па­каз­вае Юлія, ад­бы­ва­ец­ца і су­стрэ­ча ў ры­эл­тар­скім агенц­тве, ку­ды, як уста­ноў­ле­на су­дом, гэ­та­га спе­цы­я­ліс­та ні­ко­лі афі­цый­на на ра­бо­ту не пры­ма­лі.

Здзел­ка куп­лі-про­да­жу гэ­тай ква­тэ­ры за­клю­ча­ец­ца ў на­та­ры­яль­най кан­то­ры з удзе­лам, вя­до­ма ж, ра­ней­шай гас­па­ды­ні. На той мо­мант яе ўжо зва­зі­лі ў Ва­ло­жын, а так­са­ма ў ад­ну з вё­сак і ў па­сё­лак Гез­га­лы, дзе па­каз­ва­лі жыл­лё, што пра­па­ну­ец­ца ўза­мен мінск­ага. Урэш­це спы­ні­лі­ся на ква­тэ­ры ў Гез­га­лах, ку­ды М. і да­ста­ві­лі ра­зам з му­жам і дач­кой. Праб­ле­мы з транс­пар­там не бы­ло, у тым лі­ку і на па­езд­ку ў рай­цэнтр, дзе быў аформ­ле­ны да­га­вор куп­лі-про­да­жу гэ­тай ква­тэ­ры. А вось на­конт абя­ца­най да­пла­ты ў 15 ты­сяч до­ла­раў... На бан­каў­скі ра­ху­нак па­цяр­пе­лай Юлія па­кла­ла 2,5 ты­ся­чы до­ла­раў, а льві­ную до­лю роз­ні­цы па­між кош­там мін­скай ква­тэ­ры і вы­дат­ка­мі на яе пры­ва­ты­за­цыю, вы­пла­тай за­па­зы­ча­нас­ці за жыл­лё­ва-ка­му­наль­ныя па­слу­гі і на­быц­цё жыл­ля ў п. Гез­га­лы (су­ма ў да­га­во­ры яго куп­лі-про­да­жу амаль удвая пе­ра­вы­ша­ла рэ­аль­ны кошт) пры­сво­і­ла. Та­кім чы­нам, «на­вар» мах­ляр­кі склаў ка­ля 29 ты­сяч до­ла­раў.

Але на гэ­тым яе «су­пра­цоў­ніц­тва» з ужо бы­лой мін­чан­кай не скон­чы­ла­ся. М. і па но­вым ад­ра­се не мя­ня­ла лад жыц­ця і зноў, як на драж­джах, ста­лі па­вя­ліч­вац­ца жыл­лё­ва-ка­му­наль­ныя даў­гі. Юлія тут як тут з пра­па­но­вай: яна і ця­пер га­то­ва апла­ціць даў­гі пе­рад ЖКГ, але з умо­вай про­да­жу ква­тэ­ры ў Гез­га­лах і на­быц­ця ўза­мен до­ма ў сель­скай мяс­цо­вас­ці. М. пе­ра­яз­джае ў вёс­ку Усе­люб На­ва­груд­ска­га ра­ё­на, а фі­нан­са­вае ста­но­ві­шча «ры­эл­та­ра» ад гэ­тай здзел­кі па­ляп­ша­ец­ца пры­клад­на на 350 та­га­час­ных ба­за­вых ве­лі­чынь.

Па та­кой жа схе­ме яна ару­да­ва­ла (ужо ў парт­нёр­стве з ка­ле­га­мі па «ры­эл­тар­скай» спра­ве Аляк­се­ем і Дзя­ні­сам) і па «вы­ра­шэн­ні» ква­тэр­ных праб­лем ін­шых мін­чан. На­прык­лад, Д. «тран­зі­там» праз Гез­га­лы апы­нуў­ся ў ін­шай вёс­цы на На­ва­груд­чы­не. А гэ­тая ква­тэ­ра ў па­сёл­ку не­ўза­ба­ве пры­ня­ла ін­ша­га пе­ра­ся­лен­ца са ста­лі­цы. Пры­чым яго не­ру­хо­мас­цю ў Мін­ску мах­ля­ры за­ці­ка­ві­лі­ся яшчэ та­ды, ка­лі муж­чы­на... зна­хо­дзіў­ся за кра­та­мі. Вось як гэ­та ад­бы­ва­ла­ся.

Кар­тач­ны доўг, фік­тыў­ны шлюб і... раз­ві­тан­не з ква­тэ­рай

Ад­бы­ва­ю­чы па­ка­ран­не ў ка­ло­ніі, Ф. пра­гу­ляў­ся ў кар­ты — доўг ін­ша­му асу­джа­на­му склаў 1170 до­ла­раў. Трэ­ба вяр­таць, але як? На вы­руч­ку прый­шоў яшчэ адзін «па­ста­я­лец» па­праў­чай уста­но­вы. Умо­ва бы­ла та­кая: яго зна­ё­мы на во­лі, Аляк­сей, раз­ліч­ва­ец­ца па доў­гу з жон­кай пе­ра­мож­цы ў кар­тач­най гуль­ні. А даў­жнік, вый­шаў­шы з ка­ло­ніі, пра­дае сваю ква­тэ­ру і вяр­тае гро­шы. Але спа­чат­ку, каб аб­лег­чыць пра­цэс про­да­жу, яму трэ­ба... ажа­ніц­ца.

Са сва­ёй на­ра­чо­най Ф. па­зна­ё­міў­ся ў дзень за­клю­чэн­ня шлю­бу, а пры­вёз яе ў ка­ло­нію той са­мы Аляк­сей. Ён жа праз 3 ме­ся­цы і су­стрэў свай­го «па­да­печ­на­га» па вы­ха­дзе з ка­ло­ніі і па­вёз у Мінск. Праў­да, не ў яго ква­тэ­ру, бо трэ­ба бы­ло зай­мац­ца яе про­да­жам, а ў ін­шую. Аляк­сей ку­піў яму но­вае адзен­не, даў ма­біль­ны тэ­ле­фон, пры­во­зіў пра­дук­ты, да­па­ма­гаў гра­шы­ма. А так­са­ма па­зна­ё­міў з вы­шэй­зга­да­най Юлі­яй, і яны ўтра­іх ез­дзі­лі агля­даць роз­ныя ква­тэ­ры ўза­мен ста­ліч­най. Бы­лі ў БТІ, рай­вы­кан­ка­ме, дзе Аляк­сей ка­заў пе­ра­ся­лен­цу, у які ка­бі­нет трэ­ба іс­ці і якія да­ку­мен­ты браць. Так Ф. і апы­нуў­ся ў Гез­га­лах. Ад про­да­жу мін­скай ква­тэ­ры (за 40 ты­сяч до­ла­раў) ён атры­маў... 10 ты­сяч. А па­куп­ка ква­тэ­ры ў Гез­га­лах абы­шла­ся мах­ля­рам не ў амаль 24 ты­сячы «зя­лё­ных», як па­ве­да­мі­лі ах­вя­ры, а ў... 7 ты­сяч.

Уво­гу­ле ж, як да­ка­за­на су­дом, «ры­эл­та­ры» аб­ла­по­шы­лі па­цяр­пе­лых больш чым на 500 міль­ё­наў руб­лёў.

— На гэ­тым мах­ля­ры маг­лі не спы­ніц­ца. Ад­нак ка­му­наль­ні­кі, раз­бі­ра­ю­чы­ся з не­пла­цель­шчы­ка­мі, на­сця­ро­жы­лі­ся: ча­му за да­во­лі ка­рот­кі пра­ме­жак ча­су ў Гез­га­лах з'я­ві­ла­ся столь­кі пе­ра­ся­лен­цаў з Мін­ска? Па­ча­лі раз­бі­рац­ца пра­ва­ахоў­ныя ор­га­ны, — ка­жа пра­ку­рор ад­дзе­ла пра­ку­ра­ту­ры Гро­дзен­скай воб­лас­ці Дзміт­рый ША­НІН.

Да­рэ­чы, гэ­та не адзі­ная кры­мі­наль­ная спра­ва на Гро­дзен­шчы­не, звя­за­ная з «чор­ным ры­эл­тар­ствам». На­мес­нік стар­шы­ні су­да Ле­нін­ска­га ра­ё­на г. Грод­на Ула­дзі­мір ЯН­КОЎ­СКІ да­гэ­туль пра­ца­ваў у су­дзе Каст­рыч­ніц­ка­га ра­ё­на аб­лас­но­га цэнт­ра і ў 2012 го­дзе раз­гля­даў вель­мі па­доб­ныя зла­чын­ствы. З той толь­кі роз­ні­цай, што па­цяр­пе­лы­мі ака­за­лі­ся двое жы­ха­роў го­ра­да над Нё­ма­нам. А «ры­эл­та­ра­мі» бы­лі не­пра­цу­ю­чы, ра­ней ужо су­дзі­мы ўра­джэ­нец Аб­ха­зіі і яшчэ не­каль­кі афе­рыс­таў, якія вы­ка­рыс­тоў­ва­лі та­кую ж мах­ляр­скую схе­му, як з мін­ча­на­мі: апла­та за­па­зы­ча­нас­ці ква­тэ­ра­най­маль­ні­ка за па­слу­гі ЖКГ, пры­ва­ты­за­цыя, про­даж ква­тэ­ры, на­быц­цё до­ма ў вёс­цы і пе­ра­ся­лен­не ту­ды ўжо бы­ло­га га­ра­джа­ні­на. Да­ход зла­чын­цаў склаў су­му, якая на той час бы­ла эк­ві­ва­лент­ная 3078 ба­за­вым ве­лі­чы­ням.

Ба­рыс ПРА­КОП­ЧЫК

Здзел­кі з не­ру­хо­мас­цю па­він­ны быць пад піль­ным кант­ро­лем дзяр­жаў­ных ор­га­наў

Па­коль­кі там, дзе яны не­да­пра­цоў­ва­юць, заў­сё­ды зной­дуць «шчы­лі­ну» афе­рыс­ты, пе­ра­ка­на­ны стар­шы па­моч­нік пра­ку­ро­ра Гро­дзен­скай воб­лас­ці Вя­ча­слаў ІГ­НА­ЦІК:

— Не па­він­на быць, што ча­ла­век з'яў­ля­ец­ца ўлас­ні­кам жыл­ля і год, два за яго не пла­ціць. Не ў ста­не ўтрым­лі­ваць гэ­тую ква­тэ­ру — па­ві­нен пе­ра­ехаць у мен­шую. Але гэ­тыя ме­ха­ніз­мы па­він­ны быць у по­лі зро­ку дзяр­жаў­ных ор­га­наў, а не мах­ля­роў. Не­аб­ход­на дак­лад­ная дзяр­жаў­ная пра­цэ­ду­ра кант­ро­лю за кож­най здзел­кай з пры­ва­ты­за­ва­ным жыл­лём, асаб­лі­ва ка­лі яна да­ты­чыц­ца ква­тэр не­пла­цель­шчы­каў за жыл­лё­ва-ка­му­наль­ныя па­слу­гі, про­да­жу не­ру­хо­мас­ці ў ста­лі­цы, аб­лас­ных цэнт­рах і ін­шых буй­ных га­ра­дах. І па­ся­рэд­ні­ка­мі тут па­він­ны быць не ней­кія па­боч­ныя асо­бы, а дзяр­жаў­ная служ­ба (ве­ра­год­на, у сіс­тэ­ме ЖКГ), якая бя­рэ на ся­бе ўсё афарм­лен­не здзел­кі. Хо­чаш пра­даць ква­тэ­ру? Толь­кі праз гэ­тую служ­бу, каб вы­клю­чыць па­ся­рэд­ніц­тва з бо­ку мах­ля­роў. Нель­га да­пус­каць, каб яны ўзба­га­ча­лі­ся ад ма­ні­пу­ля­цый з жыл­лём, ка­лісь­ці па­бу­да­ва­ным, па сут­нас­ці, за дзяр­жаў­ныя гро­шы. Пры гэ­тым не вы­клю­ча­ны і ва­ры­ян­ты пе­ра­ся­лен­ня га­ра­джан у сель­скую мяс­цо­васць, дзе шмат пус­ту­ю­чых да­моў. Та­кая ін­фар­ма­цыя праз элект­рон­ны банк звес­так па­він­на быць у рас­па­ра­джэн­ні прад­пры­ем­стваў ЖКГ, каб пра­па­ноў­ваць лю­дзям умо­вы пра­жы­ван­ня ў вёс­цы. Афі­цый­на, а не з па­да­чы афе­рыс­таў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.