Wі-Fі: у гасцініцах, кінатэатрах і на вакзалах
У 2013 годзе колькасць абанентаў шырокапалоснага доступу ў інтэрнэт byflу перавысіла ў Беларусі 1 млн 800 тысяч. А колькасць публічных кропак доступу Wі-Fі павялічылася да 50 тысяч хот-спотаў. Скарыстацца кропкай доступу Wі-Fі ад «Белтэлекама» можна ў буйных гарадах у месцах з вялікай колькасцю наведвальнікаў. У Мінску, напрыклад, ужо дзейнічаюць больш як 6 000 хот-спотаў. Самыя запатрабаваныя хот-споты размешчаны ў будынках гасцініц, у Нацыянальным аэрапорце Мінск, спартыўных комплексах, санаторыях, на чыгуначных вакзалах, аўтавакзалах, у кінатэатрах, гандлёвых і выставачных цэнтрах.
Пастаянны рост аб'ёмаў інтэрнэт-паслуг вымагаў ад «Белтэлекама» глабальнага павелічэння прапускной здольнасці знешняга інтэрнэт-шлюза краіны. На канец года прапускная здольнасць інтэрнэт-шлюза складала ўжо 450 Гбіт/с.
Адным з найбольш важных кірункаў сваёй дзейнасці кампанія «Белтэлекам» лічыць пастаяннае ўдасканальванне тэхналогій. Асаблівая ўвага надаецца развіццю тэхналогіі GPON, якую называюць чарговым вітком эвалюцыі сетак. Тэхналогія абапіраецца на выкарыстанне оптавалаконных ліній на ўзроўні «апошняй мілі». Гэта значыць, што да абанента пракладваюць не медны кабель, а валакно. Па тэхналогіі GPON падключана ўжо значная колькасць гандлёвых цэнтраў і жылых комплексаў. Новая тэхналогія актыўна ўкараняецца не толькі ў новабудоўлях, але і ў больш старой забудове: планавая мадэрнізацыя сетак з заменай медных ліній на валакно праводзіцца як у сталіцы, так і па ўсёй тэрыторыі краіны.
Надзея НІКАЛАЕВА
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».
Што за таемнымі дзвярыма?