Вы тут

Дзе вы збіраецеся правесці адпачынак?


Кацярына Чаховіч, індывідуальны прадпрымальнік, г. Мінск:

— Свой адпачынак, які будзе ў верасні, я збіраюся правесці ў туры па Еўропе з шасцідзённым знаходжаннем на ўзбярэжжы Адрыятычнага мора ў Італіі. Вельмі ўпадабалі гэтую краіну раз і назаўжды, таму нават не хочацца траціць каштоўны час адпачынку на любыя іншыя курорты. Прыязнасць нацыі, велічнасць палацаў і будынкаў, рамантычнасць, прыгажосць заходу сонца на Міжземным моры, паветра, сэрвіс і яшчэ шмат розных прычын не пакідаюць іншага выбару, акрамя як зноўку прыязджаць туды. Хочацца яшчэ раз пракаціцца на гандоле па шматлікіх каналах Венецыі, узяўшыся за руку з каханым чалавекам, і акунуцца ў незабыўную атмасферу гэтай чароўнай краіны.

1375700549296_2

Лізавета Трушчанка, карэспандэнт газеты "Мы і час" Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава, выкладчык гісторыі Беларусі, горад Віцебск:

 

— Пакуль дакладна не ведаю, дзе буду адпачываць сёлета. Марыла пра экскурсійную паездку на тыдзень ў Чэхію і Германію. Калі мара не здзейсніцца, буду адпачываць у Беларусі: з'езджу да сяброў у Мінск, магчыма, куды-небудзь на возера на пару дзён, абавязкова ў вёску да бабулі — там чыстае паветра, пах сена, а галоўнае — цішыня. Гэта тое месца, дзе сапраўды адпачываеш ад гарадскога рытму. Я лічу, што праводзіць адпачынак добра і за мяжой, і ў нас. Таму, напэўна, ідэальны адпачынак для мяне — гэта спалучэнне экскурсій па новых мясцінах і вясковай цішыні хаця б на тыдзень.

1375700549690_3

Уладзімір Мікульскі, студэнт Інстытута парламентарызму і прадпрымальніцтва, г. Мінск:

 

— На жаль, сёлета мне адпачываць не давядзецца, таму пахваліцца ў гэтым плане няма чым. Гэтым летам я заканчваю інстытут. Таму пакуль што ў прыярытэце — пошук працы, на яе і накірую ўсе намаганні. У дадатак, цяпер пастаяннага месца працы я пакуль што не маю, і ўвесь час даводзіцца падпрацоўваць у розных месцах. Адзінае што, магчыма, атрымаецца, — з'ездзіць на некалькі дзён на Нарач. Шашлыкі, рыбалка, добрая кампанія... Не замежжа, вядома ж, але ўражанняў шмат. А па-сапраўднаму адпачываць ужо буду зімой.

Падрыхтавала Дзіяна СЕРАДЗЮК.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.