Вы тут

"Белая Русь" і польская "Самаабарона" дамовіліся аб супрацоўніцтве


Гэта першае падобнае пагадненне паміж Рэспубліканскім грамадскім аб'яднаннем "Белая Русь" і палітычнай партыяй іншай краіны.

— Выхад на еўрапейскую палітычную арэну вельмі важны для нас, — падкрэсліў старшыня аб'яднання "Белая Русь" Аляксандр РАДЗЬКОЎ. — Мы будзем паслядоўна даказваць, што ў нас ёсць свае нацыянальныя інтарэсы, што мы імкнёмся жыць у супрацоўніцтве з іншымі еўрапейскімі краінамі, паважаем чужыя інтарэсы і ні на што не замахваемся, але хочам развівацца сваім уласным шляхам. Нам патрэбен вопыт палітычных дзеянняў, патрэбны саюзнікі, і партыя "Самаабарона

" з'яўляецца для нас сябрам. Нас яднае тое, што мы прадстаўляем людзей, якія хочуць працаваць, зарабляць і адчуваць бяспеку. Гэта права кожнага. І наша задача — дапамагчы рэалізаваць гэтае права на практыцы.

Старшыня партыі "Самаабарона Рэспублікі Польшча" Лех Курапатвіньскі выказаў надзею, што падпісаны дагавор — толькі пачатак у развіцці палітычнага і эканамічнага супрацоўніцтва паміж польскай партыяй і беларускім грамадскім аб'яднаннем, якое будзе на карысць абодвум славянскім народам. "Нам падабаецца стаўленне "Белай Русі" да моладзевай палітыкі, вырашэння пытанняў, звязаных з занятасцю, працаўладкаваннем, адукацыяй. Вярнуўшыся дадому, мы распавядзём пра тое, што бачылі, а таксама пра тое, што некаторыя польскія СМІ дарма крытыкуюць Беларусь. Мы можам гаварыць пра палітычныя адрозненні, але для нас важна, што ў нас аднолькавыя падыходы да вырашэння глабальных пытанняў эканамічнага ўзаемадзеяння, адукацыйнай і культурнай палітыкі," — сказаў ён.

Кіраўнік "Самаабароны" дадаў, што партыю, якая адначасова з'яўляецца аграрным прафсаюзам, цікавіць таксама супрацоўніцтва з Беларуссю ў сельскай гаспадарцы. "Мы наведалі беларускія малаказавод і агракамбінат і былі ўражаны высокім ўзроўнем вытворчасці, які адпавядае еўрапейскім стандартам", — сказаў ён.

Пагадненне гэта рыхтавалася чатыры гады — столькі спатрэбілася часу, каб дакладна сфармуляваць, што кожны бок жадае ад супрацоўніцтва. Падпісанне дакумента таксама дэманструе, што "Белая Русь" саспела для зносін не толькі з суседзямі па СНД, але і для ўдзелу ў палітычным руху партый Еўрасаюза. Падобна, што дагавор з польскай "Самаабаронай" — толькі першая ластаўка ў гэтым працэсе.

— Мы павінны шукаць любую магчымасць даносіць праўдзівую інфармацыю пра сваю краіну, — падкрэсліў намеснік старшыні рады Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Белая Русь", віцэ-спікер ніжняй палаты беларускага парламента Віктар ГУМІНСКІ. — На нядаўняй сустрэчы з кіраўніцтвам Аўстрыйскай партыі свабоды мы пачулі такое меркаванне пра Беларусь: "Ваша "праблема" ў тым, што вы засталіся незалежнай дзяржавай, а сёння гэта не вітаецца". Нам блізкая пазіцыя гэтай партыі ў тым, што кожная краіна павінна мець права выбару сваёй ступені незалежнасці і ўласнага інтэграцыйнага шляху, таму, думаю, мы будзем мець добрыя перспектывы ў супрацоўніцтве і з ёй.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.