Навiны
У Дзень горада ў мінскіх храмах будуць малебны і святочны звон
У Дзень горада ў мінскіх храмах будуць здзейснены падзячныя малебны і прагучыць святочны звон, паведамляе БелТА са спасылкай на афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай царквы.
Мінск прыме V Міжнародны форум эканамічнага супрацоўніцтва
12 верасня беларуская сталіца адзначыць 959-годдзе
Святочныя мерапрыемствы ўжо стартавалі, а ў суботу горад будзе жыць у адзіным рытме — ад урачыстага ўскладання кветак да позняга феерверку. «Звязда» даведалася, як будзе арганізавана бяспека, дзе перакрыюць дарогі і якія сюрпрызы чакаюць сталічных гасцей.
У суботу старажытны Гродна адсвяткаваў свой 898-ы дзень нараджэння
Свята атрымалася пышным і аб’яднала ў сабе калейдаскоп культурных падзей, сабраўшы на вуліцах тысячы ўсмешлівых гродзенцаў і гасцей горада. Гістарычны цэнтр ператварыўся ў адну вялізную інтэрактыўную пляцоўку пад адкрытым небам, дзе кожны крок дарыў новыя эмоцыі. Паветра было напоўнена водарамі смачнай ежы, гукамі жывой музыкі і шчырым смехам, пацвярджаючы галоўны дэвіз свята: «Гродна — горад шчаслівых людзей».
Новыя мікрараёны і «ўязная брама». Як прырастае Гродна, расказаў старшыня гарвыканкама
Як развіваецца і прырастае Гродна, расказаў журналістам напярэдадні Дня горада, які адзначаецца 4–5 верасня, старшыня Гродзенскага гарвыканкама Андрэй Хмель, перадае БелТА.
Працоўная начная вахта на Мінскай вуліцы імя Максіма Багдановіча
Даўжыня ўсіх мінскіх праспектаў, вуліц, завулкаў перавышае 1380 кіламетраў. Каб выразна уявіць такую лічбу скажу, што гэта нават больш, чым адлегласць ад горада да бліжэйшага ўзбярэжжа Паўночнага ледавітага акіяна.
Мінску — 959 гадоў. Як сталіца адзначыць Дзень горада?
Мінск па традыцыі адзначыць Дзень горада ў другую суботу верасня — сталіцы споўніцца 959 гадоў. Аб праграме святочных мерапрыемстваў расказала начальнік упраўлення культуры Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Кацярына Лучына падчас аператыўнай нарады ў Мінгарвыканкаме, перадае БелТА.
У Брэсце да Дня горада пройдзе байк-фэст «Brest Motor Music Weekend»
У Брэсце да Дня горада 24–25 чэрвеня пройдзе байк-фэст «Brest Motor Music Weekend». Адным з галоўных конкурсных прызоў стане матацыкл, паведамілі БелТА арганізатары фэсту.
Дэфіле па пешаходнай вуліцы Брэста наладзяць мадэлі ў строях швейных кампаній горада
Дэфіле па пешаходнай вуліцы Брэста наладзяць мадэлі ў строях швейных кампаній горада. Пра гэта БелТА паведамілі ў Брэсцкім гарвыканкаме.