Сярод краін-удзельніц — Расійская Федэрацыя, Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, Алжырская Народная Дэмакратычная Рэспубліка, Турэцкая Рэспубліка, Рэспубліка Індыя, Ісламская Рэспубліка Іран, Ісламская Рэспубліка Пакістан, Рэспубліка Філіпіны, Кітайская Народная Рэспубліка, Японія, Рэспубліка Таджыкістан, Рэспубліка Зімбабвэ, Кыргызская Рэспубліка і Рэспубліка Узбекістан.
На адной пляцоўцы сустрэнуцца прадстаўнікі міжнароднага бізнесу, дзяржаўных органаў і дыпламатычны корпус, каб абмеркаваць новыя праекты і ўмацаванне партнёрскіх сувязяў.
Галоўныя тэмы абмеркавання — прасоўванне экспартнага, інвестыцыйнага і турыстычнага патэнцыялу Мінска; адкрыццё новых напрамкаў міжнароднай прамысловай кааперацыі; інтэграцыя тэхналогій штучнага інтэлекту ў рэальны сектар эканомікі.
Праграма бізнес-форуму ўключыць: пленарнае пасяджэнне з удзелам беларускіх і замежных экспертаў, дзелавыя перагаворы ў фармаце Small-talk, падпісанне двухбаковых дакументаў, наведванне пляцоўкі Мінскага гарадскога тэхнапарка, дзе ўдзельнікі і госці форуму змогуць асабіста азнаёміцца з дзейнасцю і распрацоўкамі яго рэзідэнтаў.
Акрамя таго, у рамках форуму будзе арганізавана выставачная экспазіцыя з прэзентацыяй турыстычнага патэнцыялу Мінска. Гарадскія прамысловыя прадпрыемствы прэзентуюць экскурсіі на свае вытворчасці, а медыцынскія цэнтры і тураператары раскажуць пра праграмы аздараўлення, медыцынскі турызм, актуальныя турыстычныя маршруты па сталіцы і магчымасці ўнутранага адпачынку па Беларусі. Госці змогуць адразу ўбачыць, чым прывабная сталіца — ад экскурсій па флагманскіх заводах да сучасных клінік і культурных лакацый.
Форум стане выдатнай пляцоўкай для ўстанаўлення доўгатэрміновых і ўзаемавыгадных дзелавых сувязяў з прадстаўнікамі бізнесу блізкага і далёкага замежжа, а таксама дасць магчымасць падрабязна абмеркаваць перспектывы далейшага супрацоўніцтва, наладзіць кантакты для сумеснай прапрацоўкі кантрактаў і заключэння партнёрскіх пагадненняў.
Надзея Зуева