Навiны
Памятны знак у гонар ліквідатараў Чарнобыльскай аварыі — першы ў Віцебскай вобласці — з’явіўся ў Оршы
Напярэдадні 40-годдзя з дня трагедыі на ЧАЭС, якая стала буйнейшай тэхнагеннай катастрофай ХХ стагоддзя, у аршанскім гарадскім парку культуры і адпачынку ўрачыста адкрылі новы памятны знак.
Прэм’ер-міністр наведаў перспектыўныя прадпрыемствы на поўначы краіны
Падчас рабочай паездкі ў Мёры Аляксандр Турчын наведаў ТАА «Металапракатная кампанія».
Рабочая паездка Ігара Сергяенкі ў Віцебск была прысвечана тэме жыллёвага будаўніцтва
На парадку дня пасяджэння Віцебскага гарвыканкама, у якім прыняў удзел Старшыня Палаты прадстаўнікоў, упаўнаважаны прадстаўнік Прэзідэнта ў Віцебскай вобласці Ігар Сергяенка, была тэма развіцця горада Віцебска ў адпаведнасці з распрацаванай горадабудаўнічай дакументацыяй і выкананне Дзяржаўнай праграмы жыллёвага будаўніцтва ў 2025—2027 гадах.
Сяўбу ранніх яравых культур Чашніцкі раён завяршыў да 15 красавіка адным з першых у Віцебскай вобласці
З надзеяй на добры ўраджай
Каля 130 навучэнцаў каледжаў сельскагаспадарчага профілю дапамагаюць аграрыям Віцебскай вобласці падчас сяўбы
Аляксандр Рагожнік — аб падрабязнасцях даклада Прэзідэнту
На бягучы момант у Віцебскай вобласці пасеяна 40 % плошчаў, адведзеных пад яравую сяўбу. Асноўны акцэнт робіцца на культывіраванні і будучай нарыхтоўцы кармавых культур. Аб гэтым журналістам расказаў старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Рагожнік, раскрываючы падрабязнасці свайго даклада кіраўніку дзяржавы.
Менавіта тое, у чым населеныя пункты маюць патрэбу, што зроблена сваімі рукамі, становіцца папулярным і асабліва цэніцца
Упершыню 55-тонныя БЕЛАЗы выйшлі на дарогі даламітавага радовішча ў Віцебскай вобласці
Апошнім часам аўтапарк ААТ «Даламіт», што пад Віцебскам, абнавіўся амаль напалову — ён папоўніўся дзевяццю БЕЛАЗамі: двума грузападымальнасцю 30 тон, пяццю 45-тоннымі і двума 55-тоннымі. І гэта толькі частка комплекснай мадэрнізацыі, якую перажывае прадпрыемства. Дарэчы, яно разам з РУПП «Граніт» — адно з двух прадпрыемстваў у Беларусі, дзе выкарыстоўваюць падобную тэхніку. Кампанія мае намер і надалей замяняць старыя машыны, аддаючы перавагу кар’ерным самазвалам найбольшай грузападымальнасці. А паколькі два новыя 55-тоннікі тут набыты ўпершыню, гэты месяц яны працуюць у тэставым рэжыме — праходзяць абкатку. Карэспандэнт «Звязды» праехала на адным з іх па кар’еры «Гралёва».