Навiны
Сертыфікаты абітурыентам-стабальнікам уручылі ў ГрДУ імя Янкі Купалы
Абітурыентаў, якія набралі 100 балаў на цэнтралізаваным тэсціраванні, ушаноўвалі ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы, перадае БелТА.
Беларусь і Нікарагуа маюць намер умацоўваць эканамічныя сувязі і супрацоўніцтва цэнтрабанкаў
Беларусь і Нікарагуа маюць намер умацоўваць эканамічныя сувязі і супрацоўніцтва цэнтрабанкаў. Аб гэтым ішла размова на сустрэчы старшыні праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Рамана Галоўчанкі са спецпрадстаўніком супрэзідэнтаў Нікарагуа па адносінах з Беларуссю Лаўрэана Артэга Мурылья і прэзідэнтам Цэнтрабанка Нікарагуа Леанарда Авідзіа Рэесам Рамірэсам на палях Фінансавага кангрэса Банка Расіі ў Санкт-Пецярбургу, паведамляе БелТА.
Танцы, плёначныя фатаграфіі і духоўнае абуджэнне. Пра што здымаюць кіно маладыя беларускія рэжысёры
У сталічным кінатэатры «Перамога» 1 ліпеня прайшоў паказ дыпломных работ выпускнікоў факультэта кіно, тэатра і тэлебачання Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, паведаміла БелТА.
Беларусь і Індыя абмеркавалі пашырэнне супрацоўніцтва ў банкаўскай і фінансавай сферах
Пашырэнне супрацоўніцтва ў банкаўскай і фінансавай сферах абмеркавалі старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Раман Галоўчанка і старшыня Рэзервовага банка Індыі Санджай Малхотра на палях Фінансавага кангрэса Банка Расіі ў Санкт-Пецярбургу, паведамляе БелТА.
Сертыфікаты ЦТ пачалі выдаваць у Беларусі
Сертыфікаты цэнтралізаванага тэсціравання пачалі выдаваць у Беларусі 1 ліпеня, паведаміла БелТА.
Пасол: у Беларусі і Інданезіі значна больш агульных інтарэсаў, чым здаецца
Эканомікі Беларусі і Інданезіі шмат у чым узаемадапаўняльныя, а патэнцыял супрацоўніцтва вельмі высокі. Аб гэтым БелТА заявіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Інданезіі Раман Раманоўскі.
Слава пра «Славянскі базар у Віцебску» бяжыць уперадзе яго
Усё менш лісткоў застаецца на сімвалічным календары, які вядзе зваротны адлік да пачатку XXXV Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». І ўсё менш застаецца ў свеце людзей, якія нічога не чулі пра наш легендарны форум. Можна з упэўненасцю сказаць, што ў Беларусі і Расіі такіх увогуле няма. А ўжо зараз акунуцца ў яго цудоўную атмасферу можна на ВДНГ у Маскве, дзе ў павільёне «Рэспубліка Беларусь» разгарнулася прысвечаная фестывалю выстаўка.
Беларусь прыглядаецца да магчымасцяў супрацоўніцтва з Інданезіяй у медыцыне і фармацэўтыцы
Беларусь прыглядаецца да магчымасцяў супрацоўніцтва з Інданезіяй у медыцыне і фармацэўтыцы. Пра гэта міністр аховы здароўя Беларусі Аляксандр Хаджаеў расказаў журналістам на палях бізнес-форуму ў Джакарце, перадае БелТА.
Партызанскі праспект стане першым: калі і дзе ў Мінску ўстановяць шкляныя навесы
У Мінску маюць намер накрыць шклянымі навесамі ўсе падземныя пераходы, якія пакуль застаюцца без абароны ад ападкаў. Пра тое, дзе з’явяцца першыя такія канструкцыі, расказаў генеральны дырэктар ДП «УДМСіБ Мінгарвыканкама» Уладзімір Латушкін.
Арэнда дзяржмаёмасці штогод прыносіць у бюджэт Беларусі каля 90 млн рублёў
Штогод ад здачы ў арэнду дзяржаўнай маёмасці бюджэт папаўняецца ў сярэднім на 90 млн рублёў, расказала начальнік галоўнага ўпраўлення распараджэння маёмасцю Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Ірына Цяглова, піша БелТА.