Навiны
Пераможцы спаборніцтва па сацыяльна-эканамічным развіцці рэгіёна названы ў Гомелі
У аграрыяў кукуруза не на апошнім месцы, наадварот — на яе робіцца вялікая стаўка
У гаспадарках Гомельшчыны пад галоўную кармавую культуру — кукурузу — у гэтым сельскагаспадарчым сезоне адводзяць каля 300 тысяч гектараў, з іх больш за 90 тысяч — на зерне. Каля 30 % будучага ўраджаю зерня «царыцы палеў» плануюць адправіць на плюшчэнне. Працуюць цяпер аграрыі на сяўбе гэтай культуры з улікам умоў надвор’я, аднак тэмп не спыняюць і імкнуцца выконваць усе неабходныя работы ў аптымальна тэхналагічныя тэрміны. Гэта вельмі важна, бо адаб’ецца на ўраджайнасці, а як вынік — і на поспехах у жывёлагадоўлі. За працэсам сяўбы карэспандэнт «Звязды» назірала ў КСУП «Дземяхоўскае» Рэчыцкага раёна.
Памятны знак «Рэха Чарнобыля» ўрачыста адкрылі ў аграгарадку Стралічава Хойніцкага раёна
Эксперты — аб вялікай камандзіроўцы Прэзідэнта на Гомельшчыну
Як на чарнобыльскіх тэрыторыях развіваюць пчалярства і атрымліваюць экалагічна чысты мёд
Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнік усё часцей называюць не толькі навуковай пляцоўкай вывучэння наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС, але і тэрыторыяй новых эксперыментальна-гаспадарчых рашэнняў. Пчалярства — адно з іх. Менавіта тут, на землях з няпростай гісторыяй, атрымліваюць экалагічна чыстае і запатрабаванае бурштынавае золата. Гэты кірунак у запаведніку развіваецца па ініцыятыве і падтрымцы Прэзідэнта.
Каласальны зарад эмоцый і ўражанняў атрымалі ўдзельнікі прэс-тура ад наведвання ўнікальнага куточка Беларусі
Жывая зямля
На гэтым тыдні Гомель прымярае статус ІТ-сталіцы Беларусі
Рэгіянальны семінар па лічбавай трансфармацыі і інфармацыйнай бяспецы Digital Day прайшоў у Гомелі.