Top.Mail.Ru

Спартыўная інфраструктура як драйвер прыцягнення

Развіццё турызму, у тым ліку спартыўнага і агратурызму ў Беларусі — частка дзяржаўнай стратэгіі па ўмацаванні міжнароднага іміджу краіны, развіцця рэгіёнаў, стварэння камфортных умоў для людзей і захаванне нацыянальнай самабытнасці. На гэтыя і іншыя ключавыя кірункі актуальных трэндаў і новых напрамкаў развіцця турыстычнай галіны ў Рэспубліцы Беларусь на сустрэчы ў рамках адзінага дня інфармавання ў Гомельскім дзяржаўным вучылішчы алімпійскага рэзерву звярнуў увагу міністр спорту Сяргей Кавальчук.


Як падкрэсліў міністр, у краіне паслядоўна і сістэмна ўкладваюцца сродкі ў развіццё спорту, турызму і сацыяльнай інфраструктуры, нягледзячы на высокі кошт такіх праектаў і іх часта некамерцыйны характар. Спікер зазначыў, што Беларусь застаецца краінай, дзе людзі адчуваюць бяспеку і сацыяльную абароненасць.


— Мы спакойна дзяцей адпраўляем на вуліцы нашых гарадоў, каб яны маглі спакойна гуляць. У нас развітая сістэма адукацыі, справядлівая сістэма аховы здароўя, можа быць ёсць пытанні, як і ў любой справе, але ўзровень адзначаюць усе, хто прыязджае да нас з іншых краін, — падкрэсліў Сяргей Кавальчук.

Міністр у якасці прыкладу прывёў аснашчэнне раённых цэнтраў сучасным медыцынскім абсталяваннем, у тым ліку апараты КТ. Такі ж сістэмны падыход, паводле слоў Сяргея Кавальчука, прымяняецца і ў сферы спорту. За апошнія тры дзесяцігоддзі ў краіне створана вялізная колькасць спартыўных аб’ектаў, і гэта работа працягваецца штогод. Практычна ў кожным раённым цэнтры з’яўляюцца новыя футбольныя палі, трэнажорныя залы, рэканструююцца старыя і будуюцца новыя спартыўныя збудаванні. Міністр асабліва падкрэсліў развіццё спартыўнай інфраструктуры ў нашай краіне. Сёння ў Беларусі пабудаваны восем крытых футбольных манежаў з поўнапамернымі палямі і штучным пакрыццём, працуюць 48 лядовых арэн. У абласных цэнтрах дзейнічаюць сучасныя 50-метровыя басейны, а ў Мінску іх ужо пяць. Усе выдаткі па ўтрыманні аб’ектаў бярэ на сябе дзяржава, разумеючы іх сацыяльную значнасць і неабходнасць для падрыхтоўкі спартсменаў, аздараўлення насельніцтва і развіцця масавага спорту.


Асобнай тэмай выступлення стала развіццё спартыўнага турызму і патэнцыялу Беларусі як краіны, прывабнай для правядзення спаборніцтваў, вучэбна-трэніровачных збораў і масавых спартыўных мерапрыемстваў. 

Як падкрэсліў Сяргей Кавальчук, сучасныя спартыўныя аб’екты, лядовыя арэны, басейны, футбольныя манежы і спецыялізаваныя цэнтры становяцца пунктамі прыцягнення не толькі для беларускіх спартсменаў, але і для замежных каманд, балельшчыкаў і гасцей краіны.

Міністр нагадаў, што Беларусь мае ўнікальныя магчымасці для развіцця розных напрамкаў турызму. Спрыяюць гэтаму прыродныя тэрыторыі, культурная спадчына, санаторна-курортная база, аграсядзібы, гістарычныя аб’екты і самабытная атмасфера беларускіх рэгіёнаў. Асобна Сяргей Кавальчук падкрэсліў поспехі лячэбна-аздараўленчага турызму.

Наталля КАПРЫЛЕНКА, 

фота newsgomel. by

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю