Навiны
Карціну Шагала «Над горадам» убачаць госці «Славянскага базару ў Віцебску»
Вядомая карціна Марка Шагала «Над горадам» будзе экспанавацца ў Мастацкім музеі Віцебска ў дні «Славянскага базару». Аб гэтым БелТА паведамілі ў Міністэрстве культуры.
Слава пра «Славянскі базар у Віцебску» бяжыць уперадзе яго
Усё менш лісткоў застаецца на сімвалічным календары, які вядзе зваротны адлік да пачатку XXXV Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». І ўсё менш застаецца ў свеце людзей, якія нічога не чулі пра наш легендарны форум. Можна з упэўненасцю сказаць, што ў Беларусі і Расіі такіх увогуле няма. А ўжо зараз акунуцца ў яго цудоўную атмасферу можна на ВДНГ у Маскве, дзе ў павільёне «Рэспубліка Беларусь» разгарнулася прысвечаная фестывалю выстаўка.
Гімн «Славянскага базару» прагучыць на 35-м фестывалі мастацтваў у новай аранжыроўцы
У Доме Радыё адбылася творчая сустрэча з народным артыстам Беларусі вядомым кампазітарам Леанідам Захлеўным. У цэнтры ўвагі ўдзельнікаў сустрэчы аказалася гісторыя стварэння і новае жыццё легендарнага твора «Усе кветкі ліпеня», які ўжо на працягу 35 гадоў з’яўляецца нязменным гімнам Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», перадае БелТА.
На многія мерапрыемствы багатай праграмы «Славянскага базара ў Віцебску», як заўсёды, прагназуецца аншлаг
Адной з лакацый «Славянскага базару ў Віцебску» стане музей-сядзіба Ільі Рэпіна «Здраўнёва»
Цэнтр культуры «Віцебск» і абласны краязнаўчы музей сумесна з Расійскай акадэміяй мастацтваў завяршылі прыём заявак на ўпершыню арганізаваны пленэр «Рэпін-фэст» ад маладых прафесійных мастакоў-жывапісцаў рэалістычнага кірунку. Па рашэнні экспертнага савета сем фіналістаў першага этапу з 10 да 18 ліпеня будуць пісаць карціны непасрэдна ў мясцінах, дзе плённа працаваў сам Ілья Рэпін.
Дзве вясёлкі і феерверк на караблі. Чым запомніўся VIII «Славянскі базар у Віцебску»
Да XXXV Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» засталося 28 дзён. БелТА прапануе акунуцца ў рэтраспектыву: штодзень у архіўных матэрыялах расказваем пра самыя яркія моманты кожнага фестывалю па гадах.
«Васільковы тур», прысвечаны юбілейнаму «Славянскаму базару ў Віцебску», стартаваў з Гомеля
Зарадзіцца святочным настроем
Калі «Славянскі базар» пачаў праходзіць пад патранажам Прэзідэнта Беларусі?
Падтрымка Прэзідэнта, новы статус, самы працяглы гала-канцэрт, конкурс прыгажосці — наколькі адметным быў IV Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар», які прайшоў у Віцебску з 18 па 23 ліпеня 1995 года, паведамляе БелТА.
Танцавальная ўверцюра, цыркавое шоу, рок-хіты. Якім будзе 35-ы «Славянскі базар у Віцебску»
Харэаграфічны пралог, рок-хіты, сольнікі на стадыёне, Кубак гумару і адкрыццё новых талентаў — якой будзе праграма XXXV Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», БелТА расказаў генеральны дырэктар Цэнтра культуры «Віцебск», дырэктар Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» Глеб Лапіцкі.