Навiны
Танцавальная ўверцюра, цыркавое шоу, рок-хіты. Якім будзе 35-ы «Славянскі базар у Віцебску»
Харэаграфічны пралог, рок-хіты, сольнікі на стадыёне, Кубак гумару і адкрыццё новых талентаў — якой будзе праграма XXXV Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», БелТА расказаў генеральны дырэктар Цэнтра культуры «Віцебск», дырэктар Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» Глеб Лапіцкі.
Да міжнароднага форуму мастацтваў засталося 35 дзён, але «Васільковы тур» пачнецца літаральна ў гэту суботу
11 чэрвеня ў самым цэнтры Віцебска — каля летняга амфітэтра — адкрываецца арт-аб’ект «Фестывальны каляндар», які пачне зваротны адлік да пачатку фестывалю «Славянскі базар у Віцебску». Да XXXV Міжнароднага фестывалю мастацтваў засталося 35 дзён — сімвалічная лічба 35 будзе сёлета лейтматывам любімага многімі свята.
Распрацавана сувенірная прадукцыя XXXV Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску»
У цэнтры культуры «Віцебск» распрацавана сувенірная прадукцыя XXXV Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». Гэта каля 40 вырабаў: пано, футболкі, гурткі, магніты, блакноты і многае іншае. Пра гэта паведамляе БелТА.
Мінінфарм адкрыў акрэдытацыю СМІ на «Славянскі базар у Віцебску»
З 11 мая па 15 чэрвеня 2026 года ўключна прадстаўнікі друкаваных і электронных СМІ, якія жадаюць асвятліць мерапрыемствы XXXV Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», могуць падаваць заяўкі на акрэдытацыю. Пра гэта паведамілі БелТА ў Міністэрстве інфармацыі.
У гонар Віцебска і 35-годдзя «Славянскага базару». Калекцыю касцюмаў стварылі ў тэхналагічным каледжы
У паўтара раза больш валанцёраў набіраюць сёлета на «Славянскі базар у Віцебску»
У гэтым годзе штат валанцёраў на «Славянскім базары ў Віцебску» пашыраць да 150 чалавек, што неабходна для новай службы суправаджэння калектываў і выканаўцаў. Аб гэтым расказала кіраўнік штаба валанцёраў фестывалю Дар’я Багдановіч, паведамляе БелТА.
Фестываль «Славянскі базар у Віцебску» не толькі папулярызуе нашу культуру, але і адкрыты для дыялогу з усім светам
З 3 красавіка стартуе продаж білетаў на «Славянскі базар у Віцебску»
З 3 красавіка пачнецца продаж білетаў на юбілейны XXXV Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», паведамляе БелТА.