Навiны
Сергяенка: будаўніцтва трэцяга энергаблока БелАЭС узмоцніць энергетычную самастойнасць Беларусі
Сергяенка аб праграме сацэканамразвіцця на пяцігодку: за канкрэтнымі лічбамі — штодзённая праца людзей
За канкрэтнымі паказчыкамі Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2026-2030 гады — штодзённая праца многіх калектываў, прадпрыемстваў, арганізацый, канкрэтных людзей. На гэтым зрабіў акцэнт у каментарыі журналістам Старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка, паведаміла БелТА.
Больш за тысячу студатрадаўцаў сабраў Дзень закрыцця трэцяга працоўнага семестра
12 снежня ў Палацы культуры МАЗ адбыўся ўрачысты фінал трэцяга працоўнага семестра, які сёлета праходзіў у гонар 80-годдзя Вялікай Перамогі і Года добраўпарадкавання. На мерапрыемства сабраліся больш за тысячу прадстаўнікоў студэнцкіх атрадаў з розных куткоў краіны
Сергяенка: Саюзная дзяржава гатова даць адэкватны адказ на пагрозы з боку Захаду
Саюзная дзяржава гатова даць адэкватны адказ на пагрозы з боку Захаду. Пра гэта заявіў Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Ігар Сергяенка, выступаючы 9 снежня ў Маскве на сесіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, перадае БелТА.
Сергяенка: «Еўразійская мадэль бяспекі прыходзіць на змену еўрапейскай»
Еўразійская мадэль бяспекі прыходзіць на змену еўрапейскай. Аб гэтым заявіў Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Ігар Сергяенка 8 снежня ў Маскве на сумесным пасяджэнні Савета і 18-га пленарнага пасяджэння Парламенцкай асамблеі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы, паведаміла БелТА.
Сергяенка прыняў удзел у адкрыцці прадпрыемства па вытворчасці сокаў на Шаркаўшчыне
З’яўленне новых вытворчасцяў у райцэнтрах і малых гарадах не толькі дае працоўныя месцы, паступленні ў бюджэт, але і ў цэлым спрыяе развіццю раёна. Пра гэта журналістам у Шаркаўшчыне пасля адкрыцця прадпрыемства па вырабе сокаў прамога адціскання заявіў Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, упаўнаважаны Прэзідэнта ў Віцебскай вобласці Ігар Сергяенка, паведаміла БелТА.
Справа зрушылася. Як у Віцебскай вобласці па даручэнні Прэзідэнта наводзяць парадак на прадпрыемствах АПК
У Віцебскай вобласці пасля нядаўняй нарады з удзелам Прэзідэнта Беларусі ўзмацнілі работу па навядзенні парадку на прадпрыемствах АПК і ў цэлым у рэгіёне. Як ідзе гэта работа, расказаў, адказваючы на пытанне БелТА, Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, упаўнаважаны Прэзідэнта па Віцебскай вобласці Ігар Сергяенка.
Што абмяркоўвалася падчас пасяджэння Савета Палаты прадстаўнікоў
Сярод пытанняў, вынесеных на разгляд Савета, — работа над законапраектам «Аб змяненні законаў па пытаннях нарматворчай дзейнасці» і ход рэалізацыі рэкамендацый па выніках парламенцкіх слуханняў на тэму «Развіццё лічбавага права ў Рэспубліцы Беларусь». Таксама размова ішла аб правядзенні ў найбліжэйшы час шасці выязных пасяджэнняў пастаянных камісій Палаты прадстаўнікоў. Пастаўлена задача будаваць іх работу такім чынам, каб кожнае мерапрыемства мела канкрэтны практычны вынік.
Спікеры абедзвюх палат парламента працавалі ў Віцебскай вобласці
Малочнатаварныя комплексы, мехдвары і сацыяльныя аб’екты.