Навiны
У Мінску затрымана арганізаваная група за крадзеж з прыватнага домаўладання
Кірунак на стратэгічнае абнаўленне турыстычнай карты Беларусі
Гісторыка-культурны турызм раскрывае ўнутраны змест нашай культуры, лічыць Ірына Варановіч, намеснік начальніка ўпраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры. За першыя паўгода 2026-га фіксуецца павелічэнне турыстычнай плыні на знакавых гістарычных помніках Беларусі. Турыстаў прыцягваюць не толькі аб’екты сусветнай спадчыны, што занесеныя ў спіс ЮНЕСКА. У дзяржаўным спісе гісторыка-культурных каштоўнасцяў цяпер 5696 аб’ектаў, інфармацыя пра іх даступная для турыстаў, якія шукаюць не вельмі разрэкламаваныя аб’екты для наведвання.
«Будучыня спорту — у балансе паміж традыцыяй і інавацыямі». Кавальчук аб Гульнях Будучыні
Будучыня спорту — у балансе паміж традыцыяй і інавацыямі. Аб гэтым заявіў міністр спорту Сяргей Кавальчук на міністэрскай сесіі Сусветнага фіджытал-саміту ў Астане, паведамілі БелТА ў прэс-службе Мінспорту.
Следчыя высвятляюць абставіны дзвюх смерцяў ад перадазіроўкі ў Мінскай вобласці
У Мінску на будоўлі абрынуліся рыштаванні, адзін чалавек загінуў
Сёлета больш за 25 тысяч чалавек ужо прайшлі аздараўленне ў прафсаюзных санаторыях
Усё больш беларусаў аддаюць перавагу адпачынку і лячэнню на Радзіме, пакідаючы станоўчыя водгукі аб якасці і эфектыўнасці працэдур. У чым
перавагі і асаблівасці прафсаюзных санаторыяў, расказалі прадстаўнікі ФПБ.
У Беларусі намалацілі 3 млн тон збожжа
Першага ў Гродзенскай вобласці вадзіцеля-трохтысячніка ўшаноўвалі ў ААТ «Чарлена» Мастоўскага раёна
Галоўны герой — вадзіцель Аляксандр КАРАНЕЎСКІ — працуе ў гэтай гаспадарцы 17 гадоў, 14 з іх — за рулём камбайна. З часам перасеў на МАЗ і некалькі гадоў працуе на адвозцы збожжа. А ў сельскую гаспадарку ён прыйшоў па прыкладзе бацькі, які таксама працаваў тут вадзіцелем.