Top.Mail.Ru

У Беларусі намалацілі 3 млн тон збожжа

Беларускія аграрыі намалацілі 3 млн тон збожжа, паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле аператыўных звестак на 29 ліпеня, намалочана збожжавых з улікам рапсу 3022 тыс. т, і гэта на мільён больш, чым на гэту ж дату мінулага года.

У разрэзе абласцей намалочана: Брэсцкая — 857 тыс. т, Мінская — 620 тыс. т, Гродзенская — 590 тыс. т, Гомельская — 492 тыс. т, Магілёўская — 291 тыс. т, Віцебская — 172 тыс. т.

Убрана культур на зерне (з улікам рапсу, без кукурузы) на плошчы 862 тыс. га, што складае 35 % ад агульнай плошчы ў 2432 тыс. га.

Выцераблена лёну на 27 тыс. га, што складае 62 % запланаваных плошчаў. «Церабленне лёну ідзе тэмпамі, якія больш чым удвая перавышаюць леташнія, дынаміка захоўваецца ўсімі абласцямі», — адзначылі ў прэс-службе. 

У лік дзяржзаказу пастаўлена: харчовага збожжа — 61 тыс. т (9 % ад плана ў 663 тыс. т), алейнага семя рапсу — 76 тыс. т (46 % ад плана ў 100 тыс. т), піваварнага ячменю — 21 тыс. т (25 % ад плана ў 86 тыс. т).

Скошана траў на плошчы 692 тыс. га, што складае 68 % ад плана.

Нарыхтавана сена 425 тыс. т (59 % ад плана), сіласу — 351 тыс. т (больш за 1 % ад плана), травяных кармоў — 3383 тыс. т (33 % ад плана), сенажу — 10 957 тыс. т (77 % ад плана). 

Наяўнасць мінеральных угнаенняў (азотных, фосфарных, калійных) пад азімую сяўбу — 185 тыс. т дзеючага рэчыва (107 % да плана).


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю