Навiны
Адкрыты Кубак Рэспублікі Беларусь памяці Героя Савецкага Саюза Л. М. Даватара па выездцы прайшоў у Ратамцы
Каля 10 тысяч навабранцаў прынялі ваенную прысягу ва Узброеных Сілах Беларусі
«Школа жыцця, якая дазваляе развіць дысцыпліну, сілу волі і атрымаць мужчынскі стрыжань»
23-26 мая адбудзецца афіцыйны візіт у Беларусь парламенцкай дэлегацыі Алжырскай Народнай Дэмакратычнай Рэспублікі
Упершыню ў гісторыі
Белгідрамет: для актыўнага развіцця збожжавых устанавіліся спрыяльныя ўмовы
У Беларусі ўстанавіліся спрыяльныя ўмовы для актыўнага развіцця збожжавых, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У Санкт-Пецярбургу праходзіць сесія Міжпарламенцкай асамбеі СНД
Наша краіна актыўна ўключылася ў працу вясновай сесіі Міжпарламенцкай асамблеі СНД, мерапрыемствы якой праходзяць 21 і 22 мая ў Таўрычаскім палацы — штаб-кватэры арганізацыі. Па сутнасці, гэта адна з самых насычаных пляцовак міждзяржаўнага дыялогу ў рэгіёне. Парламенцкую дэлегацыю нашай краіны ўзначаліць Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава.
Беларусь ратыфікавала пагадненне аб свабодным гандлі паміж ЕАЭС і Інданезіяй
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон, якім ратыфікавана пагадненне аб свабодным гандлі паміж Еўразійскім эканамічным саюзам і яго дзяржавамі-членамі з аднаго боку і Інданезіяй з другога. Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Беларусь ратыфікавала пагадненне з Расіяй аб стварэнні агульнага рынку каштоўных металаў і камянёў
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон, які ратыфікуе пагадненне паміж урадамі Беларусі і Расіі аб супрацоўніцтве ў сферы дзейнасці з каштоўнымі металамі і камянямі, а таксама вырабамі з іх. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў праводзяць маніторынг цэн і асартыментаў у сваіх выбарчых акругах
Пытанне справядлівага цэнаўтварэння знаходзіцца на пастаянным кантролі ў беларускага лідара. Яно і зразумела: бо менавіта на цэны ў першую чаргу звяртаюць увагу людзі, прыходзячы ў краму ці на рынак. І мы ўжо прывыклі, што на прылаўках прадстаўлены шырокі асартымент, і што асабліва радуе — кошты не кусаюцца. І ў гэтым заслуга той жорсткай палітыкі, якую праводзіць кіраўнік дзяржавы. «Паўтараю тым, хто не разумее: людзі ядуць прадукты, а не статыстыку. Таму кантроль за цэнамі павінен быць жорсткім, а іх фарміраванне — справядлівым», — падкрэсліў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, прымаючы 17 лютага справаздачу ўрада за 2025 год.
Дзе сёлета можна зарабіць моладзі?
Гэтым летам моладзь будзе працаваць у сельскай гаспадарцы, на будоўлях, у лагерах, санаторыях і нават на рэспубліканскіх і міжнародных працоўных праектах. Для многіх гэта магчымасць не толькі зарабіць, але і атрымаць першы вопыт сапраўднай працоўнай дзейнасці.
Каманда СДЮШАР імя Салея стала сёмай на Кубку чэмпіёнаў-U16 у Чэлябінску
Сталічная каманда СДЮШАР імя Руслана Салея заняла сёмае месца на Кубку чэмпіёнаў па хакеі сярод ігракоў не старэйшых за 16 гадоў у Чэлябінску, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.