Top.Mail.Ru

Беларусь ратыфікавала пагадненне аб свабодным гандлі паміж ЕАЭС і Інданезіяй

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон, якім ратыфікавана пагадненне аб свабодным гандлі паміж Еўразійскім эканамічным саюзам і яго дзяржавамі-членамі з аднаго боку і Інданезіяй з другога. Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.


Гэты міжнародны дакумент накіраваны на спрашчэнне ўзаемнага гандлю, што дасць магчымасць стварыць умовы для пашырэння экспартных паставак і забяспечыць эканомію на выплаце мытных пошлін.

Як паведамлялася БелТА, пагадненне аб свабодным гандлі паміж ЕАЭС і Інданезіяй павінна садзейнічаць выхаду на новыя рынкі, якія ахопліваюць краіны з сукупным насельніцтвам амаль паўмільярда чалавек.

У адпаведнасці з пагадненнем Інданезія адкрывае для краін ЕАЭС прэферэнцыйны доступ адносна 90 працэнтаў таварнай наменклатуры. Прэферэнцыйнае экспартнае пакрыццё для краін еўразійскай «пяцёркі» ў вартасным выражэнні ахопіць больш за 94 працэнты бягучага экспарту. У выніку лібералізацыі гандлёвага рэжыму сярэдняя стаўка, якая прымяняецца Інданезіяй да тавараў ЕАЭС, павінна знізіцца ў пяць разоў — з 10,2 працэнта да 2 працэнтаў.

У таварным разрэзе для ЕАЭС прэферэнцыйны доступ будзе забяспечаны для такіх ключавых сельскагаспадарчых тавараў, як збожжавыя культуры (пшаніца, проса, жыта, авёс), прыправы, асобныя віды мукі, хлебабулачныя вырабы, рыба і мяса буйной рагатай жывёлы, малочная прадукцыя, уключаючы сухое малако і сыры, мінеральныя воды і многія іншыя пазіцыі.

У частцы прамысловага сектара ўступкі для ЕАЭС прадастаўлены па наступных катэгорыях тавараў: прадукцыя металургічнай прамысловасці, нафтапрадукты (уключаючы лёгкія і іншыя дыстыляты), вугаль і антрацыты, угнаенні, палімеры першасных форм, прадукцыя лесапрамысловага комплексу (фанера, мэбля і г.д.), будаўнічая тэхніка, розныя віды абсталявання.

У сваю чаргу Інданезія таксама зможа нарасціць пастаўкі па шырокай наменклатуры спажывецкіх тавараў. Размова ідзе ў тым ліку аб аўтакампанентах, прадукцыі электронікі (бытавых прыборах), асобных відах адзення і абутку.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю