Навiны
Войскі Заходняга камандавання гатовы і здольны выконваць задачы па абароне краіны
25 сакавіка фактычна завяршылася правядзенне комплексных вучэнняў з войскамі Заходняга аператыўнага камандавання. Начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл — першы намеснік міністра абароны генерал-маёр Павел Муравейка даў ацэнку ваенным манеўрам.
Золатавалютныя рэзервы Беларусі на гістарычным максімуме. Нацбанк даў прагноз па іх дынаміцы
Які прагноз адносна далейшай дынамікі золатавалютных рэзерваў, расказаў старшыня Праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Раман Галоўчанка, паведамляе БелТА.
Эксперты: «Нягледзячы на рэкордны ўзровень аб’ёмаў спажывецкага крэдытавання ў Беларусі забяспечана фінансавая стабільнасць»
Ці жывуць беларусы па сродках, ці чакаць зніжэння стаўкі рэфінансавання і якія фінансавыя звычкі дэманструе пакаленне Z? На гэтыя і іншыя пытанні адказалі эксперты ў ток-шоу на «Першым інфармацыйным».
Эксперт: Устойлівасць грашова-крэдытнай палітыкі — упэўненасць кожнай беларускай сям’і ў заўтрашнім дні
Нядаўна Нацыянальным банкам былі апублікаваныя асноўныя кірункі грашова-крэдытнай палітыкі на 2026 год. Іх роля — паказаць траекторыю дзеянняў рэгулятара па дасягненні мэтавых паказчыкаў, якія прапісаны ва ўказе Прэзідэнта. Паводле прагнозу інфляцыя складзе не больш за 7 %. Пры гэтым тэмп росту інвестыцыйнага крэдытавання павінен быць больш за 13 %. Гэта толькі невялікая колькасць лічбаў з дакумента. Але што ўсё гэта азначае для простага беларуса? Разабрацца, як працуюць фінансавыя рычагі краіны, дапамог у праграме «ПраГрошы» на «Першым інфармацыйным» першы намеснік старшыні Праўлення Нацыянальнага банка Аляксандр ЯГОРАЎ.
«Гэта наш беларускі шлях»: Сенатар — пра гадавіну інаўгурацыі Прэзідэнта нашай краіны
Такое меркаванне карэспандэнту zviazda.by выказала член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Ала Смаляк.
Пры куплі дзяржмаёмасці для бізнесу на сяле — растэрміноўка да пяці гадоў
Адкрыць вытворчасць ці аб’ект паслуг, даць працу людзям і новае жыццё закінутаму будынку, добраўпарадкаваць населеныя пункты. На Гомельшчыне ў кожным раёне ёсць прыклады стварэння новых сацыяльна значных аб’ектаў на месцы былой маёмасці, якая не выкарыстоўвалася.
«Шлях стварэння і народнага даверу»: Эксперт пра гадавіну інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі
Такім меркаваннем з карэспандэнтам zviazda.by падзялілася член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Людміла Сапега.
Робаты становяцца надзейнымі і эфектыўнымі бізнес-партнёрамі
Форум «Штучны інтэлект для бізнесу з задачай «На экспарт» сабраў у Віцебску прадстаўнікоў рэальнага сектара эканомікі з розных куткоў Беларусі і гасцей з Расіі, а таксама айчынных тэхнічных ВНУ, дзе некалькі дзясяткаў гадоў дзейнічаюць навуковыя школы па распрацоўках з ШІ і ўкараненнем навацый у гэтай сферы ў вытворчасць. Местачковым форум не назавеш, хутчэй, наадварот. Ды і пытанні на ім разглядаліся самыя што ні ёсць актуальныя.
Мінскія дынамаўцы абыгралі маскоўскіх аднаклубнікаў на старце плэй-оф КХЛ
Хакеісты мінскага «Дынама» атрымалі першую перамогу ў серыі супраць маскоўскіх дынамаўцаў у чвэрцьфінале Заходняй канферэнцыі КХЛ, паведамляе БелТА.