Top.Mail.Ru

У Беларусі купіць біржавыя аблігацыі можна будзе без брокера

У Беларусі купіць біржавыя аблігацыі можна будзе без брокера. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства фінансаў ад 7 ліпеня 2026 года № 30, якая ўступіла ў сілу з 23 ліпеня, паведамляе БелТА.


Фізасобы, якія не з’яўляюцца кваліфікаванымі інвестарамі, змогуць купляць біржавыя аблігацыі на фінансавай платформе «Фінмаркет» без пасрэднікаў.

«Важная ўмова — размова ідзе толькі аб аблігацыях, якія ўключаны ў каціравальныя лісты Беларускай валютна-фондавай біржы», — звярнулі ўвагу ў Мінфіне.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю