Навiны
Марская біямедыцына Кітая перажывае перыяд бурнага росту
Агульны аб'ём здабычы нафты і газу ў Кітаі дасягнуў рэкорднага ўзроўню
Як паведамілі ў Дзяржаўным упраўленні па справах энергетыкі КНР, па выніках мінулага года сукупны аб’ём здабычы нафты і газу ў Кітаі дасягнуў рэкорднага ўзроўню, склаўшы 420 мільёнаў тон нафтавага эквіваленту, перадае «Сіньхуа».
Кітайская эканоміка дэманструе ўстойлівасць і жыццяздольнасць
Сёлета ў першым паўгоддзі 2026 года валавы ўнутраны прадукт (ВУП) Кітая дасягнуў 69,57 трлн юаняў, павялічыўшыся на 4,7% у гадавым выражэнні ў супастаўных цэнах, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
У Шанхаі праходзіць міжнародная выстава інтэрактыўных забаў ChinaJoy-2026
У Кітаі імкліва пашыраецца папулярнасць чыгуначнага турызму
«Кітайскія чыгункі» падвялі вынікі турыстычных перавозак за першае паўгоддзе. Цягнікамі скарысталіся 2,35 млрд. чалавек — гэта на 5% больш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года і новы рэкорд для гэтага перыяду. За гэты ж тэрмін было арганізавана 1797 спецыяльных турыстычных цягнікоў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
У кітайскай правінцыі Юньнань знойдзены новы від старажытных рыб
Даходы культурнай індустрыі Кітая перавысілі 20 трлн юаняў
Па выніках мінулага года сукупныя аперацыйныя даходы кітайскіх прадпрыемстваў, занятых у культурнай індустрыі і сумежных з ёй галінах, перавысілі адзнаку 20 трлн юаняў — амаль да 20,83 трлн юаняў, што на 8,8 працэнта больш, чым годам раней. Пра гэта сведчаць звесткі Дзяржаўнага статыстычнага ўпраўлення КНР, перадае «Сіньхуа».
У кітайскай правінцыі Хайнань поўнасцю забароняць продаж паліўных аўтамабіляў
У астраўной правінцыі Хайнань да 2030 года будзе паэтапна ўведзена поўная забарона на продаж аўтамабіляў з рухавікамі ўнутранага згарання. Такім чынам, Хайнань стаў першай кітайскай правінцыяй, якая ўстанавіла канкрэтны тэрмін забароны продажу паліўных аўтамабіляў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн.
У Кітаі павялічаць сярэднюю працягласць жыцця да 80 гадоў
Кітай плануе павялічыць сярэднюю чаканую працягласць жыцця насельніцтва да 80 гадоў да 2030-га ў параўнанні з паказчыкам 79,25 года, зафіксаваным у 2025 годзе, на фоне пастаянных намаганняў па паляпшэнні грамадскіх медыцынскіх паслуг і прасоўванні рэалізацыі ініцыятывы «Здаровы Кітай». Гэта адзначаецца ў новым пяцігадовым плане па паляпшэнні здароўя насельніцтва, перадае «Сіньхуа».
У кітайскім Сіньцзяне паводкавыя воды выкарыстоўваюць для аднаўлення таполевых лясоў
На рацэ Тарым — самай доўгай унутранай рацэ Кітая (даўжыня 2327 кіламетраў, працякае па рэгіёне Сіньцзян і ўздоўж паўночнай ускраіны пустыні Такла-Макан) пачаўся асноўны сезон паводак. У павеце Луньтай Баянгол-Мангольскай аўтаномнай акругі Сіньцзяна паводкавыя воды накіроўваюць на арашэнне шырокіх масіваў таполевых лясоў, што спрыяе аднаўленню іх экасістэм, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн.