Top.Mail.Ru

У Кітаі імкліва пашыраецца папулярнасць чыгуначнага турызму

«Кітайскія чыгункі» падвялі вынікі турыстычных перавозак за першае паўгоддзе. Цягнікамі скарысталіся 2,35 млрд. чалавек — гэта на 5% больш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года і новы рэкорд для гэтага перыяду. За гэты ж тэрмін было арганізавана 1797 спецыяльных турыстычных цягнікоў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


У першым паўгоддзі «Кітайскія чыгункі» запусцілі прэміяльныя турыстычныя склады, у тым ліку «Панда-экспрэс» і «Новы Усходні экспрэс», а таксама адкрылі спецыяльныя маршруты да папулярных турыстычных месцаў — напрыклад, у раён Алтай у Сіньцзяне. Акрамя таго, было арганізавана 445 рэйсаў цягнікоў для музычных і футбольных фанатаў, запушчаных у перыяд буйных канцэртаў і спартыщных мерапрыемстваў, — гэта стымулявала турыстычную і культурную актыўнасць уздоўж маршрутаў.

Для павышэння камфорту ўкаранёна мноства зручных опцый. Цяпер у больш чым 8000 цягніках даступныя «ціхія вагоны» з узроўнем шуму не вышэй за 65 дэцыбел. Паслуга «падарожжа з гадаванцам» працуе на 163 станцыях высакахуткасных чыгунак, дазваляючы пасажырам браць з сабой хатніх жывёлін. А на некаторых станцыях лініі «Пекін — Чжанцзякоў» можна ўзяць з сабой веласіпед.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю