Top.Mail.Ru

У кітайскай правінцыі Юньнань знойдзены новы від старажытных рыб

Даследчая група Інстытута палеанталогіі пазваночных і палеаантрапалогіі Кітайскай акадэміі навук выявіла новы від буйных промняпёрых рыб у біёце (сукупнасць усіх жывых арганізмаў (раслін, жывёл, грыбоў, бактэрый) якія насяляюць пэўную тэрыторыю або акваторыю) Лапін, якая размешчана ў павеце Лапін гарадской акругі Цюйцзін правінцыі Юньнань, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

Новы від атрымаў навуковую назву Luoping Pteronisculus. Вынікі даследавання былі апублікаваны ў міжнародным навуковым часопісе Mesozoic.

Адкрыццё новага віду пашырае ўяўленні аб разнастайнасці рыб, якія засялялі экасістэму біёты Лапін, а таксама дае важныя матэрыялы для вывучэння эвалюцыі промняпёрых рыб у сярэднім трыясавым перыядзе (геалагічная эпоха, якая доўжылася прыкладна з 247 млн да 237 млн гадоў таму).


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю