Top.Mail.Ru

У кітайскім Сіньцзяне паводкавыя воды выкарыстоўваюць для аднаўлення таполевых лясоў

На рацэ Тарым — самай доўгай унутранай рацэ Кітая (даўжыня 2327 кіламетраў, працякае па рэгіёне Сіньцзян і ўздоўж паўночнай ускраіны пустыні Такла-Макан) пачаўся асноўны сезон паводак. У павеце Луньтай Баянгол-Мангольскай аўтаномнай акругі Сіньцзяна паводкавыя воды накіроўваюць на арашэнне шырокіх масіваў таполевых лясоў, што спрыяе аднаўленню іх экасістэм, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн.


З 2019 года ў павеце Луньтай рэалізуецца праграма па аднаўленні таполевых лясоў. Штогод у сезон паводак для іх арашэння выкарыстоўваюцца паводкавыя воды. З дапамогай беспілотнікаў і наземнага патрулявання спецыялісты кантралююць размеркаванне водных рэсурсаў, аддаючы прыярытэт натуральным лясам і адначасова забяспечваючы вадой участкі штучных лесанасаджэнняў.

Шматгадовая праграма экалагічнага водазабеспячэння ўжо прынесла заўважныя вынікі. Сярэдні ўзровень грунтавых вод у лясной зоне павысіўся амаль на метр, што істотна запаволіла працэс апустыньвання. Натуральная ўсходжасць насення таполяў вырасла з 20% да больш за 60%, а ў лясах усё часцей сустракаюцца дзікія жывёлы, у тым ліку высакародныя алені і чаплі. Дзякуючы гэтаму мясцовая экасістэма становіцца ўсё больш устойлівай.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю