Навiны
Пацікавіліся, як жыве маладая сям’я, якая заняла першае месца ў рэспубліканскім сельскагаспадарчым конкурсе
Аграгарадок Новыя Саматэвічы ў Касцюковіцкім раёне Магілёўскай вобласці — адзін з перспектыўных. Да райцэнтра — усяго 8 кіламетраў. Тут жыве больш як 800 чалавек. І сярод іх — сям’я Аляксандры і Ільі Сікорскіх. Сёлета яна прызнана найлепшай у праекце, накіраваным на падтрымку маладых сем’яў, якія жывуць і працуюць у сельскай мясцовасці. Вынікі конкурсу традыцыйна падводзіліся на купальскім свяце ў Александрыі. У госці да пераможцаў завітала карэспандэнт «Звязды».
У Беларусі рэалізуюць праект па частковай кампенсацыі лагістычных выдаткаў пры экспарце харчавання
У Беларусі рэалізуюць пілотны праект па частковай кампенсацыі транспартна-лагістычных выдаткаў пры экспарце харчовай прадукцыі. Адпаведную пастанову падпісаў Прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын, паведамілі БелТА ў прэс-службе ўрада.
Па шырокім пераліку тавараў ёсць вытворчыя магутнасці, каб нарасціць продажы
Доля продажу айчынных тавараў за першае паўгоддзе склала 53,3 %. Шчыра скажам, крыху не той паказчык, да якога мы імкнёмся. Аднак трэба адзначыць: ёсць аб’ектыўныя перадумовы для росту імпарту ў нашым спажывецкім кошыку. Зарплаты растуць (і ў намінальным, і ў натуральным выражэнні), беларусы пачынаюць купляць больш садавіны, рыбы. А мы — дзяржава не марская. Ды і клімат не дазваляе вырошчваць тыя ж цытрусавыя ці па ўраджайнасці чарэшні сапернічаць з Малдовай, Узбекістанам ці Турцыяй. Іншае пытанне, што існуюць таварныя катэгорыі, у якіх у нас фактычна ўсё ёсць для поўнага дамінавання на паліцах.
Лукашэнка выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю былога міністра эканомікі Уладзіміра Шымава
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне родным і блізкім заслужанага работніка адукацыі, доктара эканамічных навук, прафесара Уладзіміра Шымава. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Кітайская эканоміка дэманструе ўстойлівасць і жыццяздольнасць
Сёлета ў першым паўгоддзі 2026 года валавы ўнутраны прадукт (ВУП) Кітая дасягнуў 69,57 трлн юаняў, павялічыўшыся на 4,7% у гадавым выражэнні ў супастаўных цэнах, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Латвійскія перавозчыкі выступілі супраць закрыцця граніцы з Беларуссю
Нацбанк павышае дапушчальны ўзровень даўгавой нагрузкі пры прадастаўленні крэдытаў на беларускія тавары
БЦК плануе за пяцігодку правесці мадэрнізацыю цэментных заводаў
БЦК плануе правесці мадэрнізацыю цэментных заводаў. Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі «Будаўнічая галіна Беларусі: учора, сёння, заўтра. Вынікі і дасягненні» генеральны дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства «Кіруючая кампанія холдынга «Беларуская цэментная кампанія» Аляксандр Даўгала, перадае БелТА.
У Беларусі намалацілі больш за 4,6 млн тон збожжа