БЦК плануе правесці мадэрнізацыю цэментных заводаў. Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі «Будаўнічая галіна Беларусі: учора, сёння, заўтра. Вынікі і дасягненні» генеральны дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства «Кіруючая кампанія холдынга «Беларуская цэментная кампанія» Аляксандр Даўгала, перадае БелТА.
«Пяцігодка, якая пачалася, адзначана тым, што мы сур’ёзна падышлі да далейшай мадэрнізацыі цэментных заводаў — „Краснасельскбудматэрыялаў“, „Беларускага цэментнага завода“, „Крычаўцэментнашыфера“. Асноўная задача, якая будзе вырашацца, — скарачэнне спажывання паліўна-энергетычных рэсурсаў, каб зрабіць нашу прадукцыю больш канкурэнтаздольнай на ўнутраным і асабліва на знешнім рынку», — адзначыў Аляксандр Даўгала.
Яшчэ адзін напрамак — мадэрнізацыя прадпрыемстваў жалезабетонных вырабаў. Летась адкрыўся першы ў краіне цэнтр адытыўных тэхналогій. Кіруючая кампанія холдынга «Беларуская цэментная кампанія» ўвайшла ў склад новага тэхнічнага камітэта па стандартызацыі «Адытыўная вытворчасць».
«Развіваем тэхналогіі па вытворчасці вырабаў з бетону з 3D-друкам, удзельнічаем у стварэнні нарматыўна-тэхнічнай базы. Бачым у гэтым перспектыву», — расказаў Аляксандр Даўгала, дадаўшы, што ўжо праведзены выпрабаванні сухіх сумесяў для 3D-друку, якія раней не вырабляліся ў рэспубліцы.
У планах таксама абнаўленне газасілікатных вытворчасцяў (у структуры БЦК іх пяць).