Top.Mail.Ru

Навiны

У Беларусі летась зафіксавана менш за 64 тысячы правапарушэнняў з нерухомасцю, але расце колькасць кіберзлачынстваў у гэтай сферы

У Беларусі летась зафіксавана менш за 64 тысячы правапарушэнняў з нерухомасцю, але расце колькасць кіберзлачынстваў у гэтай сферы

У Мінску на базе Інстытута Следчага камітэта Беларусі прайшла сустрэча ў фармаце круглага стала ў рамках рэалізацыі комплексу мер па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці. Тэма дыскусіі — «Процідзеянне махлярству ў сферы здзелак з нерухомасцю» — аб’яднала на адной пляцоўцы прадстаўнікоў ключавых дзяржаўных органаў і прафесійных супольнасцяў: Генеральнай пракуратуры, Міністэрства ўнутраных спраў, Міністэрства юстыцыі, Дзяржаўнага камітэта па маёмасці, РУП «Нацыянальнае кадастравае агенцтва», Беларускай натарыяльнай асацыяцыі «Нерухомасць» і іншых.

У Літве затрыманы 13 паліцэйскіх і памежнікаў у справе пра метэашары з кантрабандай

У Літве затрыманы 13 паліцэйскіх і памежнікаў у справе пра метэашары з кантрабандай

У Літве паліцыя правяла маштабную аперацыю, падчас якой затрыманы 13 супрацоўнікаў сілавых структур, датычных да кантрабанды цыгарэт з выкарыстаннем метэаралагічных паветраных шароў. Пра гэта паведаміла БелТА са спасылкай на літоўскія СМІ.

Эксперты: У будучыні кожнае другое злачынства будзе ўчыняцца з выкарыстаннем высокіх тэхналогій
152

Эксперты: У будучыні кожнае другое злачынства будзе ўчыняцца з выкарыстаннем высокіх тэхналогій

Спецыялісты прагназуюць, што ў будучыні кожнае другое злачынства будзе ўчыняцца з выкарыстаннем высокіх тэхналогій, паведаміла журналістам старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве Марына Лянчэўская перад круглым сталом, дзе будзе разгледжана практыка прымянення закона № 61-З ад 17 лютага 2025 года «Аб змяненні кодэксаў па пытаннях крымінальнай адказнасці», расказвае БелТА.

Новы спосаб выкарыстоўваць кур’ераў: забіраць на пошце скрынкі з грашыма

Новы спосаб выкарыстоўваць кур’ераў: забіраць на пошце скрынкі з грашыма

Сталічныя праваахоўнікі затрымалі маладога мінчаніна, які, як высветлілася, стаў ахвярай новай схемы падману ад тэлефонных ашуканцаў.

Страчаныя ў сетцы: як падлеткі становяцца пешкамі ў руках наркагандляроў

Страчаныя ў сетцы: як падлеткі становяцца пешкамі ў руках наркагандляроў

Адной з вострых праблем грамадства застаецца незаконнае абарачэнне наркотыкаў і ўцягванне непаўналетніх у злачынныя групы праз сетку Інтэрнэт. Прычына — падлеткі часта не ўсведамляюць усёй цяжкасці крымінальнай адказнасці. Абяцаючы ананімнасць і «лёгкія» грошы, куратары замоўчваюць, што сярэдняя працягласць працы «закладчыка» менш за месяц і часцей за ўсё пасля выканання задання ідзе не ўзнагарода, а рэальны і шматгадовы турэмны тэрмін.

Апошняе дзесяцігоддзе назіраецца зніжэнне колькасці карупцыйных злачынстваў у Беларусі
195

Апошняе дзесяцігоддзе назіраецца зніжэнне колькасці карупцыйных злачынстваў у Беларусі

Паводле даных, якія прывяла старшы пракурор упраўлення па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь Вольга Бахар, калі ў 2015 годзе фіксавалася каля 1600 карупцыйных злачынстваў, то ў мінулым годзе — усяго 843. У структуры агульнай злачыннасці доля карупцыйных дзеянняў сёння не перавышае 2 %, што сведчыць аб планамернай сістэмнай рабоце праваахоўных органаў, пракуратуры, а таксама іншых структур.

У Аўстраліі хакеры ўзламалі сістэму фінтэх-кампаніі і скралі звесткі больш як 600 тыс. кліентаў
214

У Аўстраліі хакеры ўзламалі сістэму фінтэх-кампаніі і скралі звесткі больш як 600 тыс. кліентаў

Аўстралійская фінансава-тэхналагічная кампанія youX паведаміла аб кібератацы, у выніку якой зламыснікі выкралі асабістыя даныя больш чым 600 тыс. карыстальнікаў. Пра гэта паведамляе аўстралійскі тэлеканал 9News. Расказала БелТА.


Узровень злачыннасці сярод непаўналетніх за 18 гадоў знізіўся ў 6 разоў
261

Узровень злачыннасці сярод непаўналетніх за 18 гадоў знізіўся ў 6 разоў

Колькасць злачынстваў, якія ўчыняюцца непаўналетнімі, дасягнула свайго гістарычнага мінімуму. Аб гэтым 17 лютага журналістам расказала прадстаўнік Генеральнай пракуратуры, паведамляе «Минск-Новости».

Аднакласніца аказалася зладзейкай
270

Аднакласніца аказалася зладзейкай

Жанчына з Мсціслава скрала ў сваёй школьнай сяброўкі 300 долараў. 

Праваахоўнікі расказалі пра самыя распаўсюджаныя схемы падману падлеткаў — часта іх равеснікамі

Праваахоўнікі расказалі пра самыя распаўсюджаныя схемы падману падлеткаў — часта іх равеснікамі

Узровень злачыннасці сярод непаўналетніх за апошнія васямнаццаць гадоў дасягнуў свайго гістарычнага мінімуму. Напрыклад, у параўнанні з 2007-м колькасць учыненых непаўналетнімі злачынстваў скараціліся ў шэсць разоў, а ў параўнанні з 2024-м — на 26 %. Знізілася і колькасць пацярпелых ад злачынстваў дзяцей — на 9 %. Пры гэтым актуальнай застаецца праблема ўцягвання непаўналетніх ва ўчыненне злачынстваў з выкарыстаннем інтэрнэту. Летась такія злачынствы ўчыніў кожны дзявяты падлетак. Вялікая колькасць дзяцей пацярпела ад махляроў у інтэрнэце. Спецыялісты расказалі пра распаўсюджаныя схемы падману і спосабы ад іх засцерагчыся.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю