Навiны
Колькі смакаў у куліча, расказалі на сталічным хлебазаводзе № 3
Больш за 80 найменняў адмысловай прадукцыі прапануе пакупнікам «Мінскхлебпрам» да Вялікадня. У цэхах прадпрыемстваў КУП «Мінскхлебпрам» выпякаюць смачную прадукцыю. Гандлёвая сетка ўжо прапануе пакупнікам да свята кулічы рознага памеру з дражджавога, тварожнага, іншых відаў цеста, велікодныя кексы і пернікі рознага аздаблення і вагі. Як гатуюць галоўны сімвал велікоднага стала ў прамысловых маштабах і наколькі тэхналогія адрозніваецца ад традыцыйнай? Каб даведацца пра гэта, мы адправіліся на сталічны хлебазавод № 3.
У Індыі запусцілі разумны святлафор са штучным інтэлектам
Першы святлафор, кіраваны штучным інтэлектам, запрацаваў у індыйскім штаце Раджастан на скрыжаванні Фатэхпура ў акрузе Удайпур. Прылада сама адсочвае загружанасць дарогі і мяняе колеры ў залежнасці ад таго, дзе ў дадзены момант больш машын. Пра гэта паведаміла БелТА са спасылкай на TV BRICS.
Беларусь ратыфікавала пагадненне з М'янмай аб ліквідацыі двайнога падаткаабкладання
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Саюз М’янма аб ліквідацыі двайнога падаткаабкладання ў дачыненні да падаткаў на даходы і аб прадухіленні пазбягання і ўхілення ад падаткаабкладання». Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Наталля Качанава сустрэлася з кіраўнікамі адміністрацый раёнаў Мінска
Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталля Качанава правяла ў чацвер сустрэчу з кіраўнікамі раённых адміністрацый сталіцы. У час размовы спікер Савета Рэспублікі звярнула ўвагу кіраўнікоў адміністрацый на неабходнасць выконваць прагнозныя паказчыкі, уважліва працаваць са зваротамі грамадзян, не пакідаючы ніводную заяву без разгляду, — гэта індыкатар стаўлення людзей да ўлады.
МАЗ распрацоўвае пасажырскі беспілотны шатл для аэрапортаў з ужываннем 3D-друку
Мінскі аўтамабільны завод распрацоўвае пасажырскі беспілотны шатл для аэрапортаў з ужываннем 3D-друку. Пра гэта расказаў дырэктар навукова-тэхнічнага цэнтра — галоўны канструктар ААТ «МАЗ» Андрэй Саўчыц на круглым стале «Развіццё адытыўных тэхналогій у Рэспубліцы Беларусь» у рамках міжнародных спецыялізаваных выстаў у Футбольным манежы ў Мінску, паведаміла БелТА.
Прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын правёў рабочую нараду па пытаннях развіцця курортнай зоны Нарачанскага краю
Тэрыторыя прыцягнення для турыстаў
20 тон велікоднай прадукцыі паставіць у гандлёвую сетку Віцебска прадпрыемства «Віцебскхлебпрам»
Беларускія школьнікі ўдзельнічалі ў Міжнародным анлайн-уроку з касманаўтам Алегам Навіцкім
Цэнтр міжнароднага супрацоўніцтва Мінасветы Расіі пры падтрымцы Раскосмаса арганізавалі анлайн-урок для больш чым 10 тысяч навучэнцаў з 97 краін свету. У ім прынялі ўдзел і беларускія школьнікі.
Жыватворны агонь ад Труны Гасподняй даставяць у Беларусь раніцай 12 красавіка
Лампада з жыватворным агнём ад Труны Гасподняй будзе дастаўлена ў Беларусь раніцай 12 красавіка, паведаміла БелТА са спасылкай на афіцыйны партал Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Якія законапраекты ў планах Савета Рэспублікі? Качанава падзялілася дэталямі
Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава па выніках даклада кіраўніку дзяржавы расказала журналістам, якія законапраекты ёсць у планах вышэйшага заканадаўчага органа краіны, перадае БелТА.