Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Саюз М’янма аб ліквідацыі двайнога падаткаабкладання ў дачыненні да падаткаў на даходы і аб прадухіленні пазбягання і ўхілення ад падаткаабкладання». Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Міжнародны дагавор прадугледжвае ўстараненне двайнога падаткаабкладання даходаў падатковых рэзідэнтаў Беларусі і М’янмы. Вызначаны віды падаткаў, на якія не будзе распаўсюджвацца пагадненне. У Беларусі гэта датычыцца падатку на прыбытак (даходы) арганізацый, падаходнага падатку з фізічных асоб.
Дакументам таксама ўстанаўліваецца парадак падаткаабкладання і абмену інфармацыяй паміж падатковымі органамі дзвюх дзяржаў.