Лампада з жыватворным агнём ад Труны Гасподняй будзе дастаўлена ў Беларусь раніцай 12 красавіка, паведаміла БелТА са спасылкай на афіцыйны партал Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Сустрэча лампады з жыватворным агнём у Мінску адбудзецца ў Свята-Духавым кафедральным саборы. Чаканы час прыбыцця 9.00.
З Іерусаліма дэлегацыя фонду Андрэя Першазванага прывязе лампаду на самалёце ў Маскву, дзе яе сустрэнуць прадстаўнікі Сінадальнага аддзела Беларускага экзархата па развіцці паломніцтва і прынясенні святынь. Прадстаўнікі епархій Беларускай Праваслаўнай Царквы змогуць запаліць свае свяцільні па прыбыцці Жыватворнага агню ў Мінск.