Навiны
Турчын накіраваўся ў Казахстан для ўдзелу ў пасяджэнні Еўразійскага міжурадсавета
Прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын накіраваўся з рабочым візітам у Казахстан для ўдзелу ў пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета. Пра гэта паведамілі БелТА ў прэс-службе ўрада.
Беларусь на міжнароднай пляцоўцы ў Жэневе: зацяжныя крызісы ў рэгіёне і на Блізкім Усходзе пагражаюць ростам колькасці бежанцаў
Зацяжныя крызісы ў рэгіёне і на Блізкім Усходзе пагражаюць ростам колькасці бежанцаў. Аб гэтым заявіў прадстаўнік Беларусі на 95-й сесіі Пастаяннага камітэта Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў у Жэневе. Аб гэтым БелТА паведамілі ў Пастаянным прадстаўніцтве Беларусі пры Аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе.
Беларусь і КНДР падчас візіту Лукашэнкі ў Пхеньян падпісалі дагавор аб сяброўстве
Беларусь і КНДР у ходзе афіцыйнага візіту Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі падпісалі дагавор аб сяброўстве і супрацоўніцтве. Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў, паведамляе БелТА.
Сабаленка стала паўфіналісткай турніру WTA-1000 у Маямі
Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка стала паўфіналісткай турніру WTA-1000 у амерыканскім Маямі з прызавым фондам $9,4 млн, паведаміла БелТА.
У медыцынскіх ВНУ сёлета набор на бюджэт павялічаны на 760 месцаў
У гэту ўступную кампанію беларускія медыцынскія ўніверсітэты значна пашыраюць набор на бюджэтныя месцы, звярнулі ўвагу ў Міністэрстве аховы здароўя.
«Мінск-Арэна» прыме другі матч дынамаўскага дэрбі ў плэй-оф КХЛ
Кім Чэн Ын: КНДР выступае супраць неправамернага ціску на Беларусь з боку Захаду
КНДР выступае супраць неправамернага ціску на Беларусь з боку Захаду. Аб гэтым заявіў Старшыня Дзяржаўных спраў Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі Кім Чэн Ын на перагаворах з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, паведаміла БелТА.
Кім Чэн Ын на перагаворах з Лукашэнкам выказаў салідарнасць і поўную падтрымку на адрас Беларусі
Старшыня Дзяржаўных спраў Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі Кім Чэн Ын на перагаворах з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам выказаў салідарнасць і поўную падтрымку ў адрас Беларусі, перадае БелТА.
Лукашэнка патлумачыў, чаму некаторыя краіны будуць не ў захапленні ад супрацоўніцтва Беларусі і КНДР
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на перагаворах са Старшынёй Дзяржаўных спраў Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі Кім Чэн Ынам растлумачыў, чаму некаторыя краіны будуць не ў захапленні ад супрацоўніцтва дзвюх краін, перадае БелТА.