Вы тут

Газета штомесяц незаконна публікавала даныя аб нованароджаных


Пасля прадпісання Нацыянальнага цэнтра абароны персанальных звестак (НЦАПД) спынена публікацыя персанальнай інфармацыі нованароджаных на сайце адной з газет, паведамляе БелТА са спасылкай на НЦАПД.


У НЦАПД паступіла скарга на дзеянні раённага аддзела ЗАГС і рэдакцыю мясцовай газеты. У ёй паведамлялася, што на сайце газеты без згоды бацькоў штомесяц публікуюцца навіны аб нованароджаных, якіх зарэгістраваў аддзел ЗАГС, з указаннем прозвішча, імя і імя па бацьку і даты нараджэння малых.

Аднак, як растлумачылі ў НЦАПД, размяшчэнне такой інфармацыі на сайце СМІ з’яўляецца распаўсюджваннем персанальных дадзеных (ПД), якое ў дадзеным выпадку ажыццяўляецца без належных прававых падстаў.

Па патрабаванні цэнтра незаконнае распаўсюджванне даных спынена.

У НЦАПД растлумачылі, што распаўсюджванне ПД, як і іншая іх апрацоўка, магчымыя толькі са згоды суб’екта ПД або ў выпадках, прадугледжаных заканадаўчымі актамі.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.