Вы тут

Пярцоў: Беларусь захоўвае лідзіруючыя пазіцыі па выпуску кніг на аднаго чалавека


Беларусь — адна з лідзіруючых краін па выпуску кніг на чалавека, заявіў журналістам міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў, перадае БелТА.


«Паслязаўтра адкрыецца XXХI Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш. У нас 20 дзяржаў-удзельніц, уключаючы Рэспубліку Беларусь. Адна госця з Егіпта без стэнда, але гэта вельмі вядомы палітычны дзеяч і пісьменніца, якая прыедзе і выступіць на нашай выставе. Мы адкрываем для сябе «Усход, — расказаў Уладзімір Пярцоў. — Цэнтральны экспанент — Ісламская Рэспубліка Іран. Але чым адрозніваецца гэтая выстава — вялікая колькасць заявак і вялікія стэнды заяўляюць тыя дзяржавы, якія нават не галоўны госць і не ганаровы экспанент. Так, з Кітайскай Народнай Рэспублікай мы дамаўляліся на 1 тыс. экзэмпляраў, яны вязуць ужо 1,5 тыс. Значыць, ёсць запыт на літаратуру на замежных мовах і на перакладную літаратуру».

Пярцоў канстатаваў, што Беларусь захоўвае лідзіруючыя пазіцыі па выпуску кніг на аднаго чалавека. «Каэфіцыент у нас па-ранейшаму дастаткова высокі — 2,35 экзэмпляра на аднаго жыхара краіны. Гэта адзін з самых высокіх паказчыкаў і ў СНД, і ў цэлым на еўрапейскім кантыненце», — адзначыў міністр.

Прыемна, што моладзь набывае кнігі. «Моладзь чытае, цікавіцца кнігай. Шмат моладзі, школьнікаў і студэнтаў на выставе. У нас ёсць, вядома, надзея на тое, што кніга будзе запатрабавана, нягледзячы на ўсе лічбавыя фарматы», — падкрэсліў Уладзімір Пярцоў.

«У нас адбылося перафарматаванне. Пры невялікім падзенні сукупнага тыражу, сярэдні тыраж адной кнігі вырас да 2,5 тыс. экзэмпляраў, г.зн. мы знаходзім мэтавую аўдыторыю кожнай кнізе. І, калі калісьці быў поспех — 500-1000 экзэмпляраў, цяпер — 2,5 тыс. І, калі правільна разумець мэтавую аўдыторыю, з кім мы працуем, якія нішы ёсць і структуру жанравых пераваг у кнізе, то можна рухацца і можна быць упэўненымі, што і будучыя пакаленні беларусаў будуць чытаць», — дапоўніў міністр .

XXХI Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш адбудзецца 14-17 сакавіка ў адміністрацыйным комплексе па праспекце Пераможцаў, 14. Традыцыйна на выстаўцы будуць акрэслены асноўныя падзеі, значныя для дзяржавы, грамадства і непасрэдна сферы кнігавыдання і кнігараспаўсюджвання. У гэтым годзе цэнтральнымі тэмамі стануць: 80-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, 30 гадоў з першых у гісторыі суверэннай Беларусі выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, 30-годдзе прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, Год якасці, аб’яўлены ў Рэспубліцы Беларусь у 2024 годзе, юбілеі класікаў беларускай літаратуры.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.