Вы тут

Протас упершыню ў кар’еры згуляе ў плэй-оф Кубка Стэнлі


«Вашынгтон», за які выступае беларускі нападаючы Аляксей Протас, выйшаў у плей-оф Нацыянальнай хакейнай лігі, паведамляе БелТА.


Фота з сацсетак Аляксея Протаса

У ноч на сераду па мінскім часе сталічны клуб у апошнім матчы рэгулярнага чэмпіянату на выездзе сустракаўся з «Філадэльфіяй» — для праходу ў плей-оф «Вашынгтон» задавальняла толькі перамога. Большую частку паядынку на табло гарэлі роўныя лічбы, але за тры хвіліны да фінальнай сірэны Ці Джэй Ошы паразіў чужыя вароты і прынёс «Кэпіталз» неабходныя два ачкі (2:1).

«Вашынгтон» заняў восьмае месца ва Усходняй канферэнцыі НХЛ — «сталічныя» набралі пароўну ачкоў з «Дэтройтам», але размясціліся вышэй дзякуючы большай колькасці перамог у асноўны час. У стартавым раундзе Кубка Стэнлі «Кэпіталз» згуляюць з лепшай камандай рэгулярнага чэмпіянату «Нью-Йорк Рэйнджэрс». Для Аляксея Протаса гэты вопыт плэй-оф, які стартуе 20 красавіка, стане першым у кар’еры ў лізе. Іншыя чвэрцьфінальныя пары на Усходзе склалі «Бостан» і «Таронта», «Фларыда» і «Тампа-Бэй», а таксама «Караліна» і «Нью-Ёрк Айлендэрс».

Акрамя таго, сёння ноччу адбыўся паядынак «Ванкувера» і «Калгары», на лёд у складзе «агеньчыкаў» выходзілі беларускія хакеісты Ягор Шаранговіч і Ілья Салаўёў. Новаспечаны рэкардсмен Беларусі па колькасці балаў за сезон Шаранговіч на гэты раз ачкоў не набраў, а вось Салаўёў аддаў галявую перадачу ў адзіным галявым нападзе «Флэймз». «Калгары» ў выніку прайграў з лікам 1:4, апошні матч «рэгуляркі» «агеньчыкі» правядуць 19 красавіка дома супраць «Сан-Хасэ».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.