Вы тут

Хакеісты «Металурга» трэці раз запар заваявалі Кубак Прэзідэнта


У аўторак вырашылася галоўная інтрыга сезона ў беларускім хакеі — уладальнікам Кубка Прэзідэнта трэці раз запар стаў жлобінскі «Металург», які выйграў серыю за чэмпіёнства ў «Брэста», паведамляе БелТА.


Фота: БелТА

Чацвёртую гульню фінальнага супрацьстаяння прымаў Брэсцкі лядовы палац. Госці са Жлобіна выходзілі на матч, не маючы паражэнняў у серыі, — 10 і 12 сакавіка «сталёвыя ваўкі» дома практычна не пакінулі саперніку шанцаў (6:1 і 3:1), выязны паядынак таксама завяршыўся на карысць «Металурга» (3: 2 у авертайме).

У стартавым перыядзе сапернікі распісалі нічыю. Па ходзе адрэзка вопытны форвард жлабінчан Сяргей Касціцын двойчы пакідаў сваю каманду ў меншасці, але скарыстацца гэтым гаспадары не змаглі.

У наступнай трэці хакеісты таксама доўгі час абыходзіліся без галоў, але за тры хвіліны да адпраўкі на другі перапынак здарыўся ключавы момант — шайбу ў вароты «Брэста» адправіў нападаючы «Металурга» Канстанцін Лукін. Заключны перыяд пачаўся для «зуброў» найгоршым чынам: ужо праз 20 секунд пасля выхаду з раздзявалак перавагу гасцей падвоіў Аляксандр Хаванаў.

У «Брэста» заставалася дастаткова часу на выратаванне, але прабіць галкіпера саперніка Сяргея Бальшакова падапечныя Сяргея Пушкова так і не змаглі. Жлабінчане ж паспелі правесці яшчэ дзве дзейсныя атакі: спачатку аўтарам шайбы пры гульні ў большасці стаў Лукін, які аформіў дубль, а за секунду да сірэны Арцём Анціпаў устанавіў канчатковы рахунак кідком у пустыя вароты. Такім чынам, тыя ж 4:0 у серыі — «Металург» захоўвае званне наймацнейшай каманды Беларусі.

Перамога ў Кубку Прэзідэнта стала для «сталёвых ваўкоў» чацвёртай у гісторыі клуба. Раней хакеісты са Жлобіна ўзнімалі галоўны трафей экстралігі ў 2012, 2022 і 2023 гадах. Рэгулярны чэмпіянат сезона-23/24 падапечныя Дзмітрыя Краўчанкі скончылі толькі на шостым месцы, але ў плей-оф звыкла змяніліся, прайшоўшы «Юнацтва» ў першым раундзе (4:1 у серыі) і «Гомель» у паўфінале (4:1). Для «Брэста», нягледзячы на няўдачу ў фінале, гэты сезон стаў лепшым з моманту стварэння клуба — «зубры» ўпершыню за чвэрць стагоддзя сталі ўладальнікамі сярэбраных узнагарод чэмпіянату Беларусі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.