Вы тут

Для чаго раслінам патрэбны азот?


Азот жыццёва неабходны раслінам, але яны не могуць засвойваць яго ў чыстым выглядзе. Атрымаць гэты элемент агародныя і садовыя культуры здольныя двума шляхамі.


  • Яго сінтэзуюць мікраарганізмы ў глебе. Невядома, колькі на гэта спатрэбіцца часу і ці хопіць агародніне вырабленага «запасу».
  • Недахоп гэтага рэчыва папаўняюць азотныя ўгнаенні. У іх ён прадстаўлены ў лёгка засваяльнай форме.

Для чаго раслінам патрэбен азот

Калі культуры хапае дадзенага мікраэлемента, гэта адразу відаць па цёмна-зялёнай пышнай лістоце. Калі сцёблы і лісце выглядаюць занадта светлымі, гэта нагода задумацца, ці хапае ім азоту. Зрэшты, няслушна лічыць, што ўгнаенні патрэбныя толькі для фарміравання зялёнай часткі расліны. Усе карысныя рэчывы ў момант вегетацыі назапашваюцца ў ёй. А затым, у перыяд плоданашэння, збіраюцца ў агародніне і пладах, што адбіваецца на іх уласцівасцях. Вось некалькі прыкладаў, як гэта працуе.

  • Пры ўнясенні азотна-магніевых падкормак караняплоды становяцца саладзейшымі — у іх павялічваецца працэнт цукру.
  • Бульба канцэнтруе крухмал, набывае насычаны смак.
  • У бабовых становіцца больш бялку.
  • Азот і калій робяць збалансаваным састаў сокаў, выціснутых з таматаў, рэвеню, сельдэрэю. Угнаенні паляпшаюць уласцівасці міжклетачнай вадкасці ў пладах і сцёблах, гэта адбіваецца на яе смакавых якасцях.

Што адносіцца да азотных угнаенняў

Сінтэтычныя падкормкі, якія могуць складацца не толькі з азоту, але і з іншых кампанентаў, калі гаворка ідзе пра комплексныя ўгнаенні. Яны забяспечваюць расліны адразу ўсімі асноўнымі рэчывамі для росту і плоданашэння. 

Нароўні з імі не губляюць папулярнасці аднакампанентныя азотныя падкормкі. У іх прысутнічае толькі азот у розным выглядзе.

Абедзве групы прамысловых угнаенняў могуць мець вадкую ці цвёрдую форму.

Да аграхіміі, папулярнай у апошнія дзесяцігоддзі, адносіцца: нітрафоска, азафоска, амафос, дыямафоска і іншыя. Класічныя падкормкі, якія прымяняюцца больш за паўстагоддзя, — мачавіна, салетра, хлорысты амоній і інш.

Апроч гатовай неарганічнай прадукцыі, якая прадаецца ў крамах, існуе азотазмяшчальная арганіка. Яна мае прыроднае паходжанне — гэта перагной, торф, сапрапель, хуткаспелыя расліны-сідэраты (якія насычаюць глебу мікраэлементамі).

Асноўны кірунак для прымянення ўсіх пералічаных азотных угнаенняў — падсілкоўванне раслін у перыяд вегетацыі для стымулявання росту.

Чаму азотныя ўгнаенні ўносяць увесну

Па правілах агратэхнікі падкорм з аднаго кампанента ўжываюць толькі ўвесну. На гэта ёсць некалькі прычын.

  • Азот у большай ступені ўплывае на развіццё надземнай часткі раслін. Найбольш актыўны перыяд яе фарміравання — вясна і першая палова лета.
  • Калі працягнуць падкорм у далейшым, культура накіруе ўсе сілы на пышную зеляніну, а не на агародніну. У перыяд плоданашэння на першы план выходзіць ужо не азот, а фосфар і калій.
  • Унесеныя восенню азотныя мінеральныя солі лёгка вымываюцца вадой падчас дажджоў.
  • Шматгадовыя расліны, угноеныя ў жніўні-верасні, цяжэй перажываюць зіму, аказваюцца не абароненымі ад маразоў.

Шматкампанентныя падкормы, у адрозненне ад аднакампанентных, больш збалансаваныя па саставе. Яны часцей за ўсё выкарыстоўваюцца ўвесь сезон, у тым ліку восенню падчас ускопвання градак для папаўнення выдаткаваных за лета мінералаў.

Недахоп азоцістых злучэнняў прыводзіць да таго, што скарачаецца колькасць і якасць ураджаю. Лісце спачатку бляднее, часам набывае больш светлую акантоўку па краях. Затым жоўкне або чырванее, можа пачынацца змярцвенне сцёблаў. 

Не здолеўшы паўнавартасна развіцца, надземная частка не дае завязяў ці вельмі павольна фарміруе плады.

Азот­ныя ўгна­ен­ні

Унясенне азотных угнаенняў

Насычаючы глебу элементамі сінтэтычнага паходжання, неабходна строга выконваць інструкцыю. 

Яна дадаецца да любой сумесі з азотам.

Агульныя правілы:

• Ключ да поспеху — захаванне патрэбнай дазіроўкі.

• Адно і тое ж угнаенне для розных культур выкарыстоўваецца па-рознаму. Для слівы 20 г будзе лімітнай дозай на 1 м2 прыствольнага круга, а для яблыняў і груш 25 г — мінімальная «порцыя», аптымальна браць 
30 г.

• Для прыгатавання воднага раствору бяруць менш гранул, чым пры «сухой падкормцы».

• Кіслыя ўгнаенні лёгка засвойваюцца, многія віды грунту са звычайным pH маюць у іх патрэбу. Але пры шматгадовым унясенні яны закісляюць глебу, таму ўжываюць іх з перапынкамі.

• Хімічна нейтральныя дабаўкі маюць фізіялагічны паказчык кіслотнасці — рН7. Ён не ўплывае на стан грунту — калі вы бачыце такую адзнаку на пачку, можаце выкарыстоўваць дабаўку штогод.

• Азотна-фосфарна-каліевыя сумесі для сілкавання агуркоў, якія ўзышлі, і памідораў, якія прыжыліся, у сярэдзіне лета варта дапаўняць арганікай. Напрыклад, гноем або перагноем.

• Пры падкорме бульбы гранулы змешваюць з грунтам.

• Градкі пад будучыя баклажаны і балгарскі перац угнойваюць комплекснымі сумесямі з паніжаным утрыманнем азоту восенню — на наступнае лета.

• Вінаград падкормліваюць ранняй вясной — прама па снезе.

• Для клубніц больш эфектыўна ўносіць грануляваны прадукт падчас рыхлення ўнутр глебы.

Шкода азотных угнаенняў

Мы шмат гаворым пра карысць мінеральных соляў з азотам. Аднак трэба памятаць, што ва ўсім варта ведаць меру — празмернасць ні да чаго добрага не прывядзе.

Для чалавечага арганізма ўгнаенні з азотам бясшкодныя, калі іх правільна ўжываць. Так, напрыклад, усе віды нітратных сумесяў перастаюць выкарыстоўваць за 3-4 тыдні да збору ўраджаю. За гэты час утрыманне нітратаў нармалізуецца (калі вы рэгулярна не перавышалі дазіроўку на працягу вясны і лета).

Большую частку мінеральных соляў азоту ўносяць вясной ці ў першай палове лета, да восені іх канцэнтрацыя ў пладах у любым выпадку выраўнуецца. Таму іх празмернасць негатыўна адаб’ецца на раслінах, а не на людзях. Гэта можа выявіцца ў наступным.

- Таматы і агуркі накіруюць усе сілы на буйное развіццё зеляніны. Завязяў пры гэтым не з’явіцца ці плады будуць невялікімі.

- Бульба дасць пышны бульбоўнік, вышыня якога перавысіць норму на 20-40%. Пры гэтым сфарміруецца шмат дробных караняплодаў.

- Ягады і пладовыя кусты назапасяць занадта шмат вады ў парастках. Зімой, нават вельмі цёплай, яны стануць мерзнуць.

- Цыбуля, буракі і морква будуць дрэнна захоўвацца, хутка згніюць.

- Пазбегнуць гэтага проста — прытрымлівацца правілаў выкары стання сінтэтычных сумесяў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.