Вы тут

Беларусь і Расія пачалі рэалізацыю чатырох праектаў у станкабудаванні


Беларусь і Расія пачалі рэалізацыю чатырох праектаў у станкабудаванні. Аб гэтым паведаміў намеснік міністра прамысловасці Беларусі Аляксандр Яфімаў, паведамляе БелТА. 


Фота БелТА

«Ніякі тэхналагічны суверэнітэт не можа абысціся без тэхналагічнага абсталявання. Як вы ведаеце, паміж урадамі Беларусі і Расіі падпісана пагадненне аб сумесным развіцці станкаінструментальнай прамысловасці, і гэтаму напрамку мы сапраўды ўдзяляем самую пільную ўвагу. Ужо чатыры праекты ў актыўнай стадыі рэалізацыі», — заявіў Аляксандр Яфімаў.

Існуючыя праекты прадугледжваюць стварэнне шматмэтавых апрацоўчых цэнтраў, такарных станкоў з лічбавым праграмным кіраваннем, шліфавальнай групы і зубаапрацоўчага абсталявання для патрэб прамысловых прадпрыемстваў.

«Мы не будзем абмяжоўвацца гэтымі праектамі, іх стане яшчэ больш», — дадаў намеснік міністра прамысловасці.

Актыўнаму развіццю галіны будуць садзейнічаць падпісаныя ў мінулым годзе пагадненне і дарожная карта па развіццю супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй у галіне станкаінструментальнай прамысловасці.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.