Вы тут

Эканомікі Беларусі і Расіі прайшлі сур’ёзную праверку на трываласць


Эканомікі Беларусі і Расіі прайшлі сур’ёзную праверку на трываласць. Аб гэтым сказаў прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка 15 красавіка ў Маскве на перагаворах з кіраўніком урада Расіі Міхаілам Мішусціным, перадае БелТА.


Фота: БелТА

«Мы даволі паспяхова працуем на ўнутраным і знешнім контуры, нягледзячы на ўсе выклікі, з якімі сутыкаюцца і Расія, і Беларусь. Сапраўды, нашы краіны прадэманстравалі сур’ёзную ўстойлівасць у гэтых няпростых умовах, эканомікі нашых краін прайшлі сур’ёзную праверку на трываласць. Па выніках мінулага года ВУП і ў Расіі, і ў Беларусі падрос, прычым гэта лічба дастаткова ўпэўненая — да 4 працэнтаў», — сказаў Раман Галоўчанка.

«Запас трываласці, які сфарміраваны ў нашых эканоміках, даволі істотны, таму зладжаная і калектыўная работа нашых урадаў над агульнымі выклікамі — гэта тое, напэўна, што цяпер з’яўляецца асноўным для нас», — дадаў прэм’ер-міністр Беларусі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.