Вы тут

Лукашэнка: Неабходнасці ўступлення Беларусі ў баявыя дзеянні няма і не будзе


Неабходнасці ўступлення Беларусі ў баявыя дзеянні няма і не будзе. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў журналістам у Крамлі, перадае БелТА.


Фота: БелТА

«Пакуль не пачаліся мірныя перагаворы (па ўрэгуляванні канфлікту ва Украіне. — Заўв. БЕЛТА), як вы для сябе ацэньваеце імавернасць таго, што Беларусі давядзецца ўступіць у баявыя дзеянні?» – спыталі журналісты кіраўніка дзяржавы.

«А ніяк не ацэньваю. Такой неабходнасці няма. І не будзе такой неабходнасці. Я неяк сказаў напярэдадні, што Расіі цяпер патрэбная такая Беларусь-мірная, ціхая, спакойная, якая робіць сваю справу. У дэталях я вам не буду распавядаць, чым мы займаемся і гэтак далей. Я ж не адмаўляюся, што мы “суагрэсары”, — сказаў Прэзідэнт. — Кожны робіць сваю справу. Але я прама кажу: ні я, ні Пуцін (мы ўчора таксама гэтую праблему абмяркоўвалі) не хочам, каб пакутаваў братэрскі нам украінскі народ. Не хочам!»

Аляксандр Лукашэнка ў сувязі з гэтым згадаў пра ўдары Расіі па энергааб’ектах ва Украіне, адзначыўшы, што гэта быў адказ на аналагічную атаку з украінскага боку.

«Украінцы павінны разумець: калі яны там будуць закідваць БПЛА на такія аб’екты, як нафтаперапрацоўчы завод, — адказ прыляціць імгненна ў 10-кратным памеры. Ну навошта правакаваць і распальваць гэты агонь? Навошта ён патрэбны? І ў той жа час распавядаюць пра мірныя нейкія перамовы і канферэнцыю ў Швейцарыі. Без Расеі хочуць ва Украіне мір. Чытай і без Кітая. Прадстаўнік Кітая таксама туды не збіраецца ляцець і ехаць. Якія могуць быць мірныя перамовы?» – адзначыў Прэзідэнт.

Вяртаючыся да пытання аб уступленні Беларусі ў ваенныя дзеянні, Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што да гэтага часам заклікаюць «ура-патрыёты» ў Расіі, як іх называюць у расійскіх СМІ. «Гэтыя заклікі – Беларусь у вайну ва Украіне – гэта на карысць НАТА. Гэта яны хочуць і робяць усё, каб нас уцягнуць у вайну з Украінай», — падкрэсліў ён.

Прэзідэнт растлумачыў, што ў гэтым выпадку працягласць фронту за кошт мяжы Беларусі з Украінай, Польшчай і краінамі Балтыі павялічыцца на тысячы кіламетраў: «Нам з вамі прыйдзецца гэты фронт закрыць, калі мы ўступім у вайну. Мы зможам гэта зрабіць? Не зможам. Гэта я вам кажу: не зможам. Мы хочам сабе праблем? Не хочам. Гэта па-другое. Па-першае – можа быць, Украіне гэтак жа, як сёння Расіі, спатрэбіцца такая Беларусь (мірная. — Заўв. БЕЛТА)».

Разам з гэтым Беларусь захоўвае бяспеку паблізу межаў краіны на ўкраінскім і заходнім напрамках.

«У нас паўкраіны знаходзіцца ў радыусе 100 кіламетраў ад Кіева. У тым ліку і Мазырскі НПЗ, які, на шчасце, сёння працуе без перабояў, мадэрнізаваны, і вы запраўляецеся палівам з Мазырскага НПЗ. Вашы і нашы збеглыя (гэта мне пазаўчора інфармацыю перадалі) увесь час палякам і іншым пакрыкваюць: «Давайце па Мазыры ўдарым, па НПЗ, яны ж агрэсару пастаўляюць паліва для ваенных патрэб у тым ліку. Значыць, законная мэта, — падзяліўся Аляксандр Лукашэнка падрабязнасцямі абстаноўкі. — Я тады сваіх вайскоўцаў паклікаў, кажу:”Пастаўце на пазіцыі ўсё, што ў нас ёсць (не буду пералічваць), і тады адкажам так, што мала не падасца”».

«Гэта значыць, калі б мы сёння ўступілі ў вайну супраць Украіны, гэта б нічога не дало. Таму што ў іх мяжа з Беларуссю забарыкадаваная так, што туды не падысці. Яна Замініраваная цалкам, забетанаваная і 120 тыс.украінскіх вайскоўцаў на гэтай мяжы. Ну яны хочуць на фронт туды (іх. — Заўв. БЕЛТА) кінуць супраць Расіі, а тут французаў паставіць. Мы чакаем. Французы будуць абараняць Украіну ... слухайце, смех! Гэта ўсё размовы. Ніякія французы туды не палезуць, і ніхто там абараняць не будзе. Яны нас спрабуюць з Пуціным запалохаць. А тое, што Беларусь уступіць у вайну і іншае, — гэта з той оперы, што мы з Пуціным заўтра хочам захапіць Еўропу (ну, для пачатку Польшчу і Прыбалтыку). Гэта лухта, як ён учора сказаў, гэта хлусня поўная. Мы ніколі нават не абмяркоўвалі гэтае пытанне», — падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка таксама звярнуў увагу, што паблізу межаў Беларусі ў Польшчы і Літве размешчаны амерыканская і нямецкая батальённыя тактычныя групы. У адказ Беларусь была вымушаная разгарнуць свае часткі.

«І стаім цяпер лоб у лоб. Таму самае простае сёння – пачаць Беларусі вайну супраць Украіны. Але яна Расіі, гэтая вайна, не патрэбная. Нам дай бог там разабрацца», — рэзюмаваў кіраўнік дзяржавы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.