Вы тут

Міністры энергетыкі краін ЕАЭС абмеркавалі падрыхтоўку дамоваў аб агульных рынках газу, нафты і нафтапрадуктаў


Савет кіраўнікоў упаўнаважаных органаў дзяржаў — членаў ЕАЭС у сферы энергетыкі пад старшынствам члена Калегіі (міністра) па энергетыцы і інфраструктуры Еўразійскай эканамічнай камісіі Арзыбека Кажашава разгледзеў актуальныя пытанні стварэння агульных энергарынкаў ЕАЭС, а таксама асноўныя прынцыпы і напрамкі забеспячэння энергетычнай бяспекі Еўразійскага эканамічнага. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе ЕЭК.


Нарада высокага ўзроўню прайшла 29 сакавіка на пляцоўцы ЕЭК. «Бакі абмеркавалі асобныя аспекты і ход падрыхтоўкі міжнародных дагавораў аб фарміраванні агульных рынкаў газу, нафты і нафтапрадуктаў саюза», — сказалі ў прэс-службе.

«Мы маем намер прадоўжыць прадметнае абмеркаванне няўзгодненых пытанняў на ўзроўні органаў саюза ў бліжэйшы час», — праінфармаваў міністр ЕЭК.

«Міністры энергетыкі таксама пацвердзілі нацэленасць на дасягненне ўзаемапрымальных рашэнняў па вострых пытаннях функцыянавання агульных энергарынкаў.

Таксама ў ходзе нарады бакі прызналі дастатковасць мер, што прымаюцца ў частцы забеспячэння энергетычнай бяспекі дзяржаў — членаў і ЕАЭС у цэлым, выказалі намер прадоўжыць развіваць супрацоўніцтва па ўзмацненню энергетычнай бяспекі», — адзначылі ў прэс-службе.

«Дзяржавы — члены ЕАЭС дэманструюць адзінства па шэрагу пазіцый. Стварэнне агульных рынкаў энергарэсурсаў і забеспячэнне энергетычнай бяспекі з’яўляецца агульнай і важнай задачай краін ЕАЭС», — падкрэсліў Арзыбек Кожашаў.

Прэв’ю: ЕЭК

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.