Беларусь заўсёды была і застаецца перакананым прыхільнікам еўразійскай інтэграцыі. Аб гэтым прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка заявіў на сустрэчы са старшынёй Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Бакытжанам Сагінтаевым, перадае БелТА.
«Беларусь заўсёды была і застаецца перакананым прыхільнікам еўразійскай інтэграцыі, — сказаў Раман Галоўчанка. — Мы максімальна настроены на тое, каб, па-першае, паскорыць працэсы, якія ідуць на еўразійскай прасторы. Па-другое, многія з гэтых працэсаў „гразнуць“ у узгадненнях, міждзяржаўных і ўнутраных працэдурах — таму як мага хутчэй трэба перавесці іх у практычную плоскасць. У нас засталося менш чым два гады для таго, каб завяршыць выкананне стратэгіі еўразійскай інтэграцыі».
Паводле яго слоў, краіны-удзельніцы саюза павінны выступаць адзіным фронтам у адносінах да тых выклікаў і пагроз, з якімі сутыкаюцца. «У нас саюз эканамічны, але эканоміка зараз якраз знаходзіцца на перадавых пазіцыях з пункту гледжання ўдараў, пагроз, якім падвяргаюцца нашы краіны. У першую чаргу гэта Расійская Федэрацыя і Рэспубліка Беларусь. Таму пытанні далейшага ўмацавання нашых эканамічных сувязей з’яўляюцца як ніколі актуальнымі», — адзначыў прэм’ер-міністр.
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.