Вы тут

Марына Васілеўская і Алег Навіцкі на МКС правялі сеанс сувязі з дзецьмі


Першая жанчына-касманаўт Беларусі Марына Васілеўская і Алег Навіцкі на МКС правялі сеанс сувязі з дзецьмі ў Цэнтры кіравання палётамі ў падмаскоўным горадзе Каралеве, паведамляе БелТА.


Фота БелТА

Рабят цікавіла, ці вераць касманаўты ў прыметы перад палётам, ці ёсць на МКС свой агарод і як адпачываюць касманаўты. У сеансе прынялі ўдзел прызёры конкурсу дзіцячага малюнка «Слаўныя старонкі гісторыі брацкіх народаў Беларусі і Расіі — Мы разам». Многія работы былі прысвечаны касмічнай тэматыцы. Лепшыя малюнкі дзеці прынеслі з сабой і паказалі іх праз відэасувязь.

Пагутарыць з касманаўтамі прыехалі больш за 30 хлопчыкаў і дзяўчат. Сувязь з МКС доўжылася менш за паўгадзіны.

«У космасе ўсё зусім па-іншаму. Усё новае для мяне, упершыню, — адзначыла Марына Васілеўская, адказваючы на пытанні. — У прынцыпе, праца працай, які робім ўсё: эксперыменты, фатаграфаванне Зямлі. Усяму гэтаму нас навучалі, але прывыкнуць да бязважкасці мне яшчэ трохі цяжкавата. Таму што каардынацыя руху бывае няўстойлівая на паваротах, асабліва калі разагнацца і ляцець праз модуль».

29 сакавіка ў Марыны Васілеўскай таксама ў планах перагаворы з Зямлёй, толькі ўжо па радыёсувязі. Спецыялісты факультэта радыёфізікі і камп’ютарных тэхналогій БДУ ўстановяць у 17.50 па мінскім часе прамы сігнал сувязі з МКС у момант яе палёту над Беларуссю. Дзеці прывітаюць сваю суайчынніцу, а таксама змогуць паразмаўляць з касманаўтамі экіпажа 21-й экспедыцыі наведвання МКС (ЭП-21). Трансляцыю можна будзе паглядзець на Youtube-канале БДУ.

Марына Васілеўская стала першым касманаўтам у суверэннай гісторыі Беларусі. Працягласць работы экіпажа ЭП-21 на расійскім сегменце МКС складзе 12 сутак.

Прэв'ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.