Вы тут

Колькасць пацярпелых пры тэракце ў «Крокус Сіці Холе» павялічылася да 360


Колькасць пацярпелых у выніку тэракту ў «Крокус Сіці Холе» узрасла да 360. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на Федэральны цэнтр медыцыны катастроф.


Па дадзеных на раніцу 27 сакавіка, у выніку тэракту пацярпелі 360 чалавек, у тым ліку 11 дзяцей. Шпіталізацыя спатрэбілася 92 пацярпелым, 63 чалавекі ўжо выпісаны з бальніцы. Акрамя таго, 205 пацярпелым аказана амбулаторная дапамога.

Раней віцэ-прэм’ер Расіі Таццяна Голікава заявіла, што рост колькасці пацярпелых пры тэракце ў «Крокус Сіці Холе» тлумачыцца тым, што людзі ў шокавым стане пакідалі месца трагедыі і не адразу звярталіся па дапамогу да медыкаў. Яна запэўніла, што медыцынская дапамога аказваецца ўсім, хто звярнуўся.

Увечары 22 сакавіка ў «Крокус Сіці Холе» у падмаскоўным Краснагорску быў учынены тэракт. Некалькі чалавек уварваліся ў залу, расстрэльваючы людзей і кідаючы палымяныя шашкі. Па дадзеных СК Расіі, трагедыя забрала жыцці 139 чалавек, у тым ліку 3 дзяцей.

Прэв’ю: ТАСС

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.