Вы тут

Большасць выратавальных работ на рудніку «Піянер» прыпынілі з-за рызыкі прарыву пароды


Прыпыненая большая частка аварыйна-выратавальных работ на абваленым рудніку «Піянер» у Амурскай вобласці РФ, дзе заблакаваны 13 гарнякоў. Аб гэтым інфармуе ТАСС са спасылкай на дадзеныя ў аператыўных службах.


Адзначаецца, што існуе рызыка паўторнага прарыву пароды. У сувязі з гэтым спынена дзейнасць спецыялістаў на месцы надзвычайнага здарэння, у тым ліку бурэнне чацвёртай свідравіны. Таксама спынены разбор завалаў, узвядзенне перамычак (адна была ўстаноўлена) і ачыстка кар’ера ад ледзяной масы для ўстаноўкі помпы. На працягу дня плануецца пераставіць два буры і прадоўжыць разведку бурэннем свідравін.

Усяго да работ прыцягнуты 226 чалавек і 29 адзінак тэхнікі.

Трэцяя прасвідраваная разведачная свідравіна на рудніку «Піянер» паказала наяўнасць вады ў шахце, указалі ў аператыўных службах. У Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях РФ пацвердзілі гэтую інфармацыю. Выяўленне ў рудніку вады можа сведчыць аб тым, што руднік з высокай верагоднасцю затоплены.

Псіхолагі ведамства працуюць з сем’ямі заблакіраваных у шахце гарнякоў. У Прыамур’е прыбылі члены сем’яў 10 горнарабочых.

Між тым дырэктар рудніка «Піянер» Аляксей Бірукоў затрыманы. Яму прад’явілі абвінавачанне ў парушэнні патрабаванняў бяспекі пры вядзенні работ, адзначылі ў прэс-службе рэгіянальнага СУ СКР.

Раней паведамлялася, што 18 сакавіка на золатаздабывальным рудніку «Піянер» адбыўся прарыў горных парод. У рэгіёне ўведзены рэжым надзвычайнай сітуацыі. Пад заваламі заблакаваны 13 гарнякоў. Апошняе іх месцазнаходжанне было зарэгістравана на глыбіні 147 м. Сувязі з гарнякамі ў дадзены момант няма. Надзея на выратаванне заблакіраваных гарнякоў усе гэтыя дні захоўвалася, бо адзначалася, што вентыляцыя шахты забяспечана, а грунтавыя воды могуць выкарыстоўвацца для піцця.

Прэв’ю: ТАСС

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.