Вы тут

Сёння ў Расіі дзень жалобы па загінулых у «Крокус Сіці Холе»


Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін у звароце да расіян абвясціў 24 сакавіка днём агульнанацыянальнай жалобы ў Расіі па загінулых у выніку тэракту ў «Крокус Сіці Холе», паведамляе Sputnik.


Фота pixabay.com

«Дваццаць чацвёртае сакавіка абвяшчаю днём агульнанацыянальнай жалобы», — сказаў кіраўнік расійскай дзяржавы ў прамым эфіры.

Раней у пятніцу стала вядома, што ў канцэртнай зале «Крокус Сіці Хол» адбыўся тэрарыстычны акт. Узброеныя зламыснікі ўварваліся ў хол будынка ў Краснагорску і адкрылі агонь па звычайных людзях, якія прыйшлі на канцэрт гурта «Пікнік». Пры гэтым яны выкарыстоўвалі запальныя шашкі, што выклікала пажар.

Паводле апошніх звестак, з-пад завалаў у будынку канцэртнай залы ратавальнікі дасталі целы 133 загінулых, папярэдне ўдалося ўстанавіць асобы 50 з іх.

ФСБ ужо раніцай у суботу адчыталася аб затрыманні 11 падазраваных, у тым ліку, чацвярых непасрэдных удзельнікаў нападу на «Крокус Сіці Хол».

Затрыманыя спрабавалі на машыне збегчы на ўкраінскую тэрыторыю, але спецслужбы затрымалі іх у Бранскай вобласці і распаўсюдзілі першыя кадры допытаў баевікоў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.