На Байкануры адбыўся запуск касмічнага карабля «Саюз МС-25» з беларускай Марынай Васілеўскай на борце, перадае БелТА.
На Міжнародную касмічную станцыю з касмадрома Байканур адправіўся экіпаж 21-й экспедыцыі наведвання ў складзе касманаўта «Раскосмасу» Алега Навіцкага, удзельніцы касмічнага палёту беларускі Марыны Васілеўскай і астранаўта НАСА Трэйсі Дайсан.
У склад дублюючага экіпажа ўвайшлі касманаўт «Раскосмасу» Іван Вагнер, удзельніца касмічнага палёту беларуска Анастасія Лянкова і астранаўт НАСА Дональд Петыт.
Вяртанне Алега Навіцкага, Марыны Васілеўскай, а таксама астранаўта НАСА Лорал О’Хара, якая зараз знаходзіцца на МКС, запланавана на 6 красавіка.
Як паведамлялася раней, Дзяржкамісія прыняла рашэнне аб пуску ракеты-носьбіта «Саюз-2» з транспартным пілатуемым караблём «Саюз МС-25» 23 сакавіка. 21 сакавіка старт быў адменены з прычыны няштатнай сітуацыі.
З мастацтвам па жыцці.
Баявое ўзаемадзеянне найвышэйшага ўзроўню.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».