Вы тут

БелАЗ паставіў буйную партыю кар’ерных самазвалаў у Карэлію


27 кар’ерных самазвалаў серыі БелАЗ-7531 грузападымальнасцю 240 т сталі часткай парку тэхналагічнага транспарту чыгуначнага кар’ера на горна-абагачальным прадпрыемстве «Карэльскі акатыш». Аб гэтым паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу прадпрыемства.


Беларускія самазвалы прызначаны замяніць замежную тэхніку, вытворцы якой сышлі з расійскага рынку. «Разам з беларускімі партнёрамі мы фарміруем уласны парк велікагрузнай тэхнікі. Гэта наш відавочны адказ на санкцыйны націск, які на нас аказваецца», — падкрэсліў кіраўнік Рэспублікі Карэлія Артур Парфенчыкаў пры наведванні вытворчай пляцоўкі прадпрыемства, дзе збіраюць кар’ерныя самазвалы БелАЗ.

19 велікагрузаў ужо сабраны і паспяхова прайшлі тэхнічны агляд, атрымаўшы адпаведныя пасведчанні. Яшчэ 8 машын чакаюць сваёй чаргі. «Пасля таго як мы збіраем самазвал, на працягу сутак праводзяцца пусканаладачныя работы, — расказалі карэльскія гарнякі. — Затым БелАЗ паўнацэнна запускаецца ў абкатку на першыя 100 мотагадзін. Пасля гэтага робіцца замена ўсіх тэхнічных вадкасцей, і самазвал выходзіць на сваю стапрацэнтную прадукцыйнасць — вязе нам горную масу».

Новыя 240-тонныя самазвалы аснашчаны эканамічнымі рухавікамі і сучаснымі сістэмамі бяспекі. Электроніка фіксуе, колькі пароды загружана, вызначае ціск у шынах, перасцерагае ад дотыку высакавольтных ліній і гэтак далей. Чалавек тут — як аператар вялікага камп’ютарнага цэнтра. Паводле слоў аператараў БелАЗаў, машына ідзе мякка, кабіна бяспечная і камфортная.

У цэлым у Карэліі, дзе ў вялікіх аб’ёмах здабываюць прыродны камень — граніт, кварцыт, мармур, — сёння эксплуатуецца больш за 150 самазвалаў БелАЗ грузападымальнасцю ад 30 т да 240 т і спецтэхнікі.

ААТ «БелАЗ» — кіруючая кампанія холдынга «БелАЗ-Холдынг» — буйнейшы сусветны вытворца кар’ерных самазвалаў і транспартнага абсталявання для горназдабыўной і будаўнічай прамысловасці. Займае каля 30 працэнтаў сусветнага рынку кар’ерных самазвалаў асабліва вялікай грузападымальнасці. Вырабляе самы буйны ў свеце кар’ерны самазвал грузападымальнасцю 450 т.

Прэв’ю: БелАЗ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.