Вы тут

Заяц расказаў, калі ў Беларусі плануюць пачаць масавую сяўбу


Калі ў Беларусі плануюць пачаць масавую сяўбу, расказаў намеснік прэм’ер-міністра Леанід Заяц, паведамляе БелТА.


Фота БелТА

«Надышлі аптымальныя станоўчыя тэмпературы, якія садзейнічаюць правядзенню комплексу веснавых палявых работ. Цяпер праведзены пэўныя работы па закрыццю вільгаці — глеба для пасеву збожжавых культур падрыхтавана на 56 тыс. га плошчаў. Пры гэтым засеялі 10 тыс. га плошчаў. Пяць абласцей нашай рэспублікі пачынаюць работы па сяўбе. Цяпер падключаецца яшчэ і Віцебская вобласць», — адзначыў Леанід Заяц.

Паводле яго слоў, цяпер разбежка па сяўбе ў абласцях складае прыкладна 2 тыдні, але гэта не дае падстаў для таго, каб аграрыі спачывалі на лаўрах.

«Думаю, літаральна 3-4 дні і ў Беларусі пачнецца масавая сяўба. Сёння наша задача — захаваць тую прадуктыўную вільгаць, якая назапасілася за зіму. Улічваючы пастаянны дэфіцыт гэтай вільгаці, нам неабходна вельмі хутка правесці ўвесь комплекс работ, каб яе захаваць», — сказаў віцэ-прэм’ер.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.